Генуэзскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генуэзскі ўніверсітэт
італ.: Università degli Studi di Genova
Арыгінальная назва італ.: Università degli Studi di Genova
Заснаваны 1481
Студэнты 36 728[1]
Размяшчэнне Генуя
Сайт unige.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генуэзскі ўніверсітэт (італ.: Università degli Studi di Genova) — італьянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Генуя.

Як і ў большасці еўрапейскіх універсітэтаў са старажытнай традыцыяй, вытокі Генуэзскага ўніверсітэта можна знайсці ў асацыяцыях выкладчыкаў і студэнтаў Сярэднявечча. Ёсць звесткі аб наяўнасці ў Генуі навучальнай установы, якая надавала ступені ў галіне права, тэалогіі, медыцыны і мастацтва, яшчэ ў ХІІІ стагоддзі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа матэматычных, фізічных і прыродазнаўчых навук
  • Школа медыцынскіх і фармацэўтычных навук
  • Школа сацыяльных навук
  • Школа гуманітарных навук
  • Політэхнічная школа

Дэпартаменты[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэпартамент хіміі і прамысловай хіміі
  • Дэпартамент фізікі
  • Дэпартамент інфарматыкі, біяінжынерыі, робататэхнікі і сістэмнай інжынерыі
  • Дэпартамент матэматыкі
  • Дэпартамент навук аб Зямлі, навакольным асяроддзі і жыцці
  • Дэпартамент фармацыі
  • Дэпартамент ўнутраных захворванняў і медыцынскіх спецыяльнасцей
  • Дэпартамент эксперыментальнай медыцыны
  • Дэпартамент неўралогіі, рэабілітацыі, афтальмалогіі, генетыкі і навук аб маці і дзіцяці
  • Дэпартамент комплексных хірургічных і дыягнастычных навук
  • Дэпартамент навук аб здароўі
  • Дэпартамент эканомікі
  • Дэпартамент юрыспрудэнцыі
  • Дэпартамент навук аб адукацыі
  • Дэпартамент паліталогіі
  • Дэпартамент антычнасці, філасофіі і гісторыі
  • Дэпартамент італьянскіх, рымскіх студый, старажытнасцей, мастацтваў і забаў
  • Дэпартамент сучасных моў і культур
  • Дэпартамент архітэктуры і дызайну
  • Дэпартамент інфарматыкі, біяінжынерыі, робататэхнікі і сістэмнай інжынерыі
  • Дэпартамент цывільнай, хімічнай і экалагічнай інжынерыі
  • Дэпартамент механічнай інжынерыі, энергетыкі, кіравання і транспарту
  • Дэпартамент ваенна-марской, электратэхнічнай, электроннай і тэлекамунікацыйнай тэхнікі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]