Горад Верона
| Горад
Верона
Verona
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
Верона — горад на паўночным усходзе Італіі, у рэгіёне Венета, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Насельніцтва - 259 тысяч чалавек (2004 г.). Размешчаны на рацэ Адыджэ.
Верону штогод наведваюць сотні тысяч турыстаў, у тым ліку шмат замежнікаў, з-за яго славутасцяў і розных штогадовых мерапрыемстваў, такіх як адкрыццё опернага сезона.
Горад абавязаны сваім гістарычнымі помнікамі і эканамічным значэннем свайму геаграфічнаму становішчу.
Заступнікам горада лічыцца святы Зінон, дзень горада - 21 мая.
Змест |
Культура [правіць]
Горад славіцца старажытнарымскімі (Арэна дзі Верона, Арка Гаві, Порта Барсары, Рымскі тэатр) і сярэднявечнымі архітэктурнымі помнікамі (Кастэльвекіё, аркі Скалігераў), шматлікімі раманскімі і гатычнымі цэрквамі, палацамі эпохі Адраджэння, музеямі, кансерваторыяй «Evaristo Felice dall’Abaco», а таксама ўніверсітэтам.
У Вероне паходзіць дзеянне п'есы Шэкспіра «Рамеа і Джульета». Турыстам паказваюць так званыя дом Джульеты з яе балконам і дом Рамеа, грабніцу Джульеты, хоць з персанажамі п'есы гэтыя будынкі гістарычна не маюць нічога агульнага.
У 2000 годзе Верона была ўключана ў лік аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Цэрквы Вероны [правіць]
- Сан-Дзена Маджорэ (V—XII стагоддзі);
- Санта Марыя Антыка (VII—XII стагоддзі);
- Сан-Ларэнца (VIII стагоддзе);
- Санта-Марыя-ін-Аргана (VIII стагоддзе);
- Сан-Джорджа-ін-Браіда (XI стагоддзе);
- Сан-Джавані ін Фонтэ (XII стагоддзе);
- Санта Эуфемия (XII стагоддзе);
- Кафедральны сабор (XII стагоддзе);
- Сан-Джавані-ін-Вале (першая палова XII стагоддзя);
- Санта Анастасія (XIII—XV стагоддзі);
- Сант-Назара-э-Чэльса (1464—1483 года).
Музеі Вероны [правіць]
- Археалагічны музей
- Галерэя сучаснага мастацтва
- Гарадскі музей Кастэльвекіё
- Музей-лапідарый Мафеі — вялікі збор антычных помнікаў
- Музей прыродазнаўства
Значныя асобы, звязаныя з горадам [правіць]
- Гай Валерый Катул, старажытнарымскі паэт.
- Чэзарэ Ламброза
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Верона