Горад Вільяндзі
Горад
|
||||||||||||
|
|
Вільяндзі, Фелін[1] (эст.: Viljandi), да 1919 года - Фелін (ням.: Fellin) - Ганзейскі горад у Эстоніі, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам павета Вільяндзі ў паўднёва-ўсходняй Эстоніі.
Адлегласць ад Таліна 161 км, ад Тарту 81 км, ад Пярну 97 км.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Першая згадка пра горад адносіцца да 1154 года. Першымі ўладарамі горада сталі браты ордэна мечаносцаў, ва ўладані якіх горад прабыў амаль 200 гадоў. У 14 ст. горад стаў членам ганзейскага саюза.
З цягам часу неаднаразова разбураўся, моцнымі суседзямі Швецыяй і Расіяй.
[правіць] Выбітныя мясціны
Замак Вильяндзі пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя. Замак функцыянальна быў падзелены на паўночную, паўднёвую і ўсходнюю часткі. У замку былі зала для сходаў (капітула), двухнефавая вежа, памяшканне архіва, спальня і жылыя памяшканні камандора, трапезная, кухня, галерэя, стайні, жыллё для служак, складскія памяшканні. Калодзеж глыбінёй 26 метраў. Да нашага часу захаваўся часткова.
[правіць] Гарады-пабрацімы
Арэнсбург, Германія
Валміера, Латвія
Крэцінга, Літва
Порваа, Фінляндыя
Цярнопаль, Украіна
Хэрнёсанд, Швецыя
Эслёў, Швецыя
Зноскі
- ↑ Назва горада да 1919 г.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Вільяндзі- Афіцыйная старонка