Горад Чарнігаў
| Горад
Чарнігаў
Чернігів
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Чарні́гаў (укр.: Чернігів, руск.: Чернигов), горад на поўначы Украіны на рацэ Дзясна, адзін з найстарэйшых гарадоў Украіны (9 ст.). Сталіца Чарнігаўскай вобласці. Насельніцтва складае 295,5 тыс. чал. (2005).
Змест |
[правіць] Гісторыя
У IX ст. цэнтр севяран. Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 907. 3 X ст. ў складзе Кіеўскай Русі. У 1024—36 і 1054—1239 эканамічны і палітычны цэнтр Чарнігаўскага княства. У 1239 разбураны мангола-татарскімі войскамі Батыя. 3 2-й пал. XIV ст. ў складзе ВКЛ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03 разам з Чарнігава-Северскай зямлёй адышоў да Расійскай дзяржавы. Паводле Дэулінскага перамір'я 1618 у складзе Рэчы Паспалітай, у 1623 атрымаў магдэбургскае права. Летам 1648 горад захоплены паўстанцамі, цэнтр Чарнігаўскага казацкага палка. Паводле Андросаўскага перамір'я 1667 у складзе Расійскай дзяржавы. 3 1679 у Чарнігаве дзейнічала друкарня, з 1700 — калегіум. 3 1782 цэнтр Чарнігаўскага намесніцтва, з 1797 Маларасійскай, з 1802 Чарнігаўскай губерні. Акупіраваны германскімі войскамі (сакавік 1918 — студзень 1919), арміяй Дзянікіна (кастрычнік—лістапад 1919). 3 1925 цэнтр акругі, з 1932 — вобласці. У ІІ сусветную вайну акупіраваны (1941) нацысцкай Германіяй, заняты Чырвонай Арміяй у выніку Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943.
[правіць] Прамысловасць
Лёгкая прамысловасць (шарсцяная, абутковая, швейная), харчовая (мясная, малочная, кандытарская), машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, паліграфічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
[правіць] Транспарт
Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дзісна (бас. р. Дняпро).
[правіць] Культура, адукацыя
Педагагічны інстытут. 2 тэатры, у т.л. драматычны. Музеі: гістарычны, мастацкі, народнага дэкаратыўнага мастацтва, М. М. Кацюбінскага.
[правіць] Выдатныя мясціны
Архітэктурна-гістарычны запаведнік: Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі (XII ст.) сабор; Пятніцкая царква (XII—XIII ст.); ансамблі Ялецкага (XVII ст.; з Успенскім саборам, XII ст.) і Троіцкага (XVII—XVIII ст.) манастыроў.