Горад Шчэцін
| Горад
Шчэцін
Szczecin
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Шчэ́цін[1] (польск.: Szczecin, ням.: Stettin) — горад на паўночным захадзе Польшчы з насельніцтвам 411 тыс. чалавек (2004), 7-ы па велічыні горад Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Заходне-Паморскага ваяводства.
Разам з суседнім Свінауйсце ўтвараюць самы вялікі порт краіны на Балтыйскім моры, цэнтр прамысловасці, у прыватнасці нафтахімічнай і машынабудаўнічай.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Аж да 1124 Шчэцін (разам з размешчаным непадалёк Волінам) быў магутнай крэпасцю язычнікаў — памеранскіх славян. Польскі князь Баляслаў III падпарадкаваў Шчэцін і хрысціў яго жыхароў. Неўзабаве горад стаў сталіцай герцагства Памеранія, які праіснаваў больш 500 гадоў. У XVII—XX стст. Шчэцін знаходзіўся ў складзе Прусіі, служыў асноўным марскім портам для Берліна. Пасля 1945 па рашэнні Патсдамскай канферэнцыі горад перайшоў у склад Польшчы. У цяперашні час Шчэцін — буйнейшы порт Польшчы і асноўны порт для Чэхіі.
- Віды Шчэціна
Вядомыя жыхары і ўраджэнцы [правіць]
- Іаган Георг Эміль фон Браўсэ — прускі ваенны дзеяч.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Шчэцін- Szczecin
- Інтэрнэт-партал для жыхароў горада Шчэцін
- Старонка горада Шчэцін
Зноскі
- ↑ Напісанне Шчэцін ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.7
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |