Група армій «A»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Група армій «A» (ням.: Heeresgruppe A) — адна з груп армій Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

Стварэнне групы армій. Кампанія на Захадзе[правіць | правіць зыходнік]

Група армій «A» была сфарміравана ў кастрычніку 1939 г. у Рэйнланд-Пфальцы падчас Дзіўнай вайны з 12-й і 16-й армій. У сувязі з падрыхтоўкай наступа на Францыю ў маі 1940 г. у групу былі дададзены 2-я і 4-я армія. Усяго ў групе да таго моманту было 45 дывізій (з іх 7 танкавых і матарызаваных).

Па плану «Гельб» групе «А» адводзілася вырашальная роля пры уварванні ў Францыю. Злучэння вермахта, якія ўваходілі ў склад групы, перайшлі Ардэны, нанеслі ўдар у кірунку Ла-Манша і былі спынены ў Дзюнкерка. У другім перыядзе кампаніі ў Францыі групе армій «А» былі падпарадкаваны ўсе танкавыя і матарызаваныя дывізіі. Пасля падпісання капітуляцыі французскай арміі, на аснове штаба групы армій «А» была створана Камандаванне «Захад».

Усходнееўрапейскі тэатр[правіць | правіць зыходнік]

Пасля паразы Чырвонай Арміі пад Харкавам, Гітлер падзяліў групу армій «Поўдзень» на дзве часткі: «А» і «Б». Група «А» прызначалася для наступу на Паўночны Каўказ з мэтай захопу нафтавых палёў зблізку Грознага і Баку. 11-я армія, якая ўваходзіла ў склад групы армій «А», вылучалася для штурму Севастопаля[1]. Падчас летняга наступу 1942 г. часткам германскай арміі атрымалася захапіць практычна ўвесь Паўночны Каўказ, уключаючы стратэгічна важны порт- Наварасійск. Незадаволены тэмпамі наступу, Адольф Гітлер адхіліў ад камандавання групай фельдмаршала Ліста і на працягу двух месяцаў асабіста ажыццяўляў кіраўніцтва арміямі са сваёй стаўкі ў Вінніцы. Аднак, да лістапада 1942 г. наступ армій групы «А» было спынена на мяжы Каўказскага хрыбта. Пасля паразы нямецкіх войскаў пад Сталінградам, над войскамі групы армій «А» навісла пагроза акружэння. У студзене - лютым 1943 г. нямецкія войскі арганізавана адышлі на Таманскі паўвостраў, адкуль былі выбіты толькі да кастрычніка 1943 г.[2]. У другой палове 1943 г. падраздзялення групы армій «А» трымалі абарону ў Крыму і ў Паўднёвай Украіне. У 1944 г., у выніку праводжаных савецкімі войскамі аперацыі па вызваленні Правабярэжнай Украіны, група армій «А» панесла вялікія страты і была пераназвана ў групу армій «Паўднёвая Украіна».

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Баявы склад групы армій «А»[правіць | правіць зыходнік]

Май 1940 г.[правіць | правіць зыходнік]

Жнівень 1942 г.[правіць | правіць зыходнік]

Кастрычнік 1943 г.[правіць | правіць зыходнік]

Сакавік 1944 г.[правіць | правіць зыходнік]

Кастрычнік 1944 г.[правіць | правіць зыходнік]

Студзень 1945 г.[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Буркхарт, Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4
  • Залесский К.А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия.Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0

Зноскі

  1. Севастопаль паў напачатку ліпеня 1942 г.; пасля гэтага частка 11-й арміі разам з Манштэйнам была пераведзена ў групу армій «Поўнач», а іншая частка была падзелена паміж групай армій «Цэнтр» і групай армій «Поўдзень» (Група «А»)
  2. На Таманскі паўвостраў адышла толькі 17-я армія; 1-я танкавая армія са складу групы «А» была адведзена праз Растоў-на-Доне ў канцы студзеня 1943 г.