Давід, Мікеланджэла
|
|
|
| Мікеланджэла | |
| Давід, 1501-1504 | |
| Мармур. Вышыня: 5,17 м | |
| Акадэмія, Фларэнцыя |
Давід — мармуровая статуя працы Мікеланджэла, упершыню прадстаўленая здзіўленай фларэнтыйскай публіцы на плошчы Сіньёрыі 8 верасня 1504 года. З тых часоў пяцімятровая статуя стала ўспрымацца як сімвал Фларэнтыйскай рэспублікі і адна з вяршыняў не толькі мастацтва Адраджэння, але і чалавечага генія ў цэлым. У наш час арыгінал статуі знаходзіцца ў Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Фларэнцыі.
Статуя, прызначаная для кругавога агляду, адлюстроўвае аголенага Давіда, засяроджанага на хуткай сутычцы з Галіяфам. У гэтым сюжэце складалася іконаграфічнае новаўвядзенне, паколькі Верок'ё, Данатэла і іншыя папярэднікі Мікеланджэла аддавалі перавагу адлюстроўваць Давіда ў момант урачыстасці пасля перамогі над гігантам.
Юнак рыхтуецца да бою з ворагам, які пераўзыходзіць яго па сіле. Ён спакойны і засяроджаны, але мышцы яго напружаны. Бровы грозна ссунуты, у іх чытаецца нешта жахлівае. Праз левае плячо ён перакінуў прашчу, ніжні кончык якой падхапляе яго правая рука. Свабодная пастава героя — класічны прыклад кантрапоста — ужо падрыхтоўвае смяротны рух.
[правіць] Літаратура
- Anton Gill. Il Gigante: Michelangelo, Florence, and the David, 1492-1504. St. Martin's Press, 2003. ISBN 0-312-31442-6.
- William Wallace. The Treasures of Michelangelo, Andre Deutsch, 2010. ISBN 978-0-233-00253-8 (англ.)
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Давід, Мікеланджэла
| Гэта пачатак артыкулу па мастацтву. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |