Джавані Ларэнца Берніні
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Джавані Ларэнца Берніні | |
Аўтапартрэт |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
28 лістапада 1680 (81 год) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: |
Італія |
| Жанр: | |
| Стыль: | |
| Заступнікі: | |
Джавані Ларэнца Берніні (Джан Ларэнца Берніні; іт. Giovanni Lorenzo Bernini; 7 снежня 1598, Неапаль — 28 лістапада 1680, Рым) — вялікі італьянскі архітэктар і скульптар, найбуйнейшы прадстаўнік рымскага і ўсяго італьянскага барока, вучань свайго бацькі П'етра Берніні. Яго творчасць можа служыць эталонам эстэтыкі барока: для яго характэрны «павышаная эмацыйнасць, тэатральнасць, актыўнае проціборства прасторы і масы, спалучэнне рэлігійнай афектацыі з падкрэсленай пачуццёвасцю» (ВСЭ).
[правіць] Ключавыя творы
- Апалон і Дафна (1622—1625 гг.) — мармур, 243 см, галерэя Баргезэ, Рым.
- Кафедра Святога Пятра (1624 г.) — бронза, Ватыкан.
- Фантан Трытона (1624—1643 гг.) — п'яцца Барберыні, Рым
- Экстаз святой Тэрэзы (1647—1652 гг.) — мармур, Санта-Марыя-дэла-Віторыя, Рым
- Фантан Чатырох рэк (1648—1651 гг.) — мармур і траверцін, п'яцца Навона, Рым
- Экстаз Блажэннай Людавікі Альбертоні (1671—1674 гг.) — мармур, Сан-Франчэска-а-Рыпа, Рым
- Нептун і Трытон
-
П'яцца Сан-П'етра, Рым.
-
Купал храма ў Кастэль-Гандальфо.
-
«Апалон і Дафна» — маніфест барочнай эстэтыкі.
-
«Слон Мінервы» перад Санта-Марыя-сопра-Мінерва
-
Бюст Людовіка XIV у Версалі.
-
«Выкраданне Празерпіны» Галерэя Баргезэ - 1621-1622
[правіць] У масавай культуры
- «Анёлы і дэманы» — раман, героі якога разгадваюць загадкі, пакінутыя Берніні.
[правіць] Спасылкі
- Джавані Ларэнца Берніні — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі