Санта-Марыя-Маджорэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рымска-каталіцкая царква
Царква Санта-Марыя-Маджорэ
Basilica Papale di Santa Maria Maggiore
Фасад рымскай базілікі Дзевы Марыі
Фасад рымскай базілікі Дзевы Марыі
Каардынаты: 41°53′51″ пн. ш. 12°29′55″ у. д. / 41.8975° пн. ш. 12.498611° у. д. (G) (O) (Я)41°53′51″ пн. ш. 12°29′55″ у. д. / 41.8975° пн. ш. 12.498611° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Італія
Горад Рым
Канфесія Каталіцызм
Епархія Рымская епархія 
Тып будынка Базіліка
Архітэктурны стыль Раманскі стыль, барока
Аўтар праекта Ліберый
Заснавальнік Сікст III
Дата заснавання 5 жніўня 356
Будаўніцтва 4401750
Статус Рымская каталіцкая царква Святой Марыі
Стан дзеючы храм
Сайт Афіцыйны сайт

Царква Санта-Марыя-Маджорэ (Рым)
Царква Санта-Марыя-Маджорэ
Царква Санта-Марыя-Маджорэ

Санта-Марыя-Маджорэ (італ.: Basilica di S.Maria Maggiore) — царква, папская базіліка, адна з чатырох галоўных базілік Рыма. З яе заснаваннем звязана цікавая легенда. У адну з летніх начэй 352 года папе Ліберыю і багатаму рымляніну Джавані Патрыцыа з'явілася ў сне Мадонна і загадала пабудаваць царкву на тым месцы, дзе назаўтра выпадзе снег. На наступную раніцу, 5 жніўня 352 года, на Эсквіліне, там, дзе цяпер стаіць базіліка, ляжаў снег. Пасля гэтага і пачалі ўзводзіць царкву. Яе змяніла базіліка, пабудаваная ў 440-х гг. папам Сікстам III і прысвечаная Маці Божай. Многія папы, імкнучыся зрабіць гэтую вельмі шанаваную рымскую царкву яшчэ больш раскошнай, дабудоўвалі і ўпрыгожвалі яе. Званіца, самая высокая ў Рыме (75 м), датуецца 1377 годам. Цяперашні фасад з порцікам і лоджыяй пабудаваў у 1740-х гг. Фердынанда Фуга. У лоджыі, на сцяне, якая прадстаўляе сабой стары фасад царквы, захаваўся мазаічны дэкор пачатку XIV ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Heinz-Joachim Fischer: Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt. DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2, S. 295–299.
  • Erwin Gatz: Roma Christiana. Vatikan – Rom – römisches Umland. Ein kunst- und kulturgeschichtlicher Führer. 3. verbesserte und erweiterte Auflage. Schnell + Steiner, Regensburg 2008, ISBN 978-3-7954-2054-3, S. 207–220.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]