Санта-Марыя-дэла-Віторыа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Санта-Марыя-дэла-Віторыа
Знешні выгляд храма
Знешні выгляд храма
Каардынаты: 41°54′17″ пн. ш. 12°29′39″ у. д. / 41.904722° пн. ш. 12.494167° у. д. (G) (O) (Я)41°54′17″ пн. ш. 12°29′39″ у. д. / 41.904722° пн. ш. 12.494167° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Італія
Горад Рым
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекта Карла Мадэрна
Будаўніцтва 16051620 гады

Санта-Марыя-дэла-Віторыа (Рым)
Санта-Марыя-дэла-Віторыа
Санта-Марыя-дэла-Віторыа

Санта-Марыя-дэла-Віторыа (італ.: Santa Maria della Vittoria) — невялікая царква ва ўсходняй частцы Рыма, вядомая падкрэслена тэатралізаваным убраннем капэлы Карнара і асабліва выкананай Берніні групай «Экстаз святой Тэрэзы», якая лічыцца трыумфам мастацтва барока.

Роспіс столі

Будавалася ордэнам басаногіх кармелітаў з 1605 г. як царква Св. Паўла. Як і суседняя Санта-Сусана, храм быў цалкам спраектаваны Карла Мадэрна. Пасля бітвы на Белай гары (1620 г.) пераасвячоны ў гонар Дзевы Марыі і перамог каталікоў над ворагамі веры. У 1624 г. фінансаванне будаўніцтва прыняў на сябе Шыпіёнэ Баргезэ (у абмен на антычную статую Гермафрадыта, знойдзеную пры раскопках). Праз два гады будаўніцтва было завершана, аднак упрыгожванне інтэр'ера працягвалася да канца XVII стагоддзя. Пасля пажару 1833 г. запатрабавалася рэстаўрацыя.

Тытулярная царква[правіць | правіць зыходнік]

Царква Санта-Марыя-дэла-Віторыа з'яўляецца тытулярнай царквой, кардыналам-святаром з тытулам царквы Санта-Марыя-дэла-Віторыа з 24 сакавіка 2006 года, з'яўляецца амерыканскі кардынал Шон Патрык О'Мелі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rendina, Claudio (1999). Enciclopedia di Roma. Rome: Newton Compton. 
  • Matthiae, Guglielmo (1999). The Church of Santa Maria della Vittoria. Rome: Order of the Discalced Carmelite Fathers. ISBN 978-88-86542-86-9. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]