Джанета Гейнар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джанет Гейнар
Janet Gaynor
Фота
 
Дата нараджэння: 6 кастрычніка 1906(1906-10-06)
Месца нараджэння: Філадэльфія, ЗША
Дата смерці: 14 верасня 1984(1984-09-14) (77 гадоў)
Месца нараджэння: Сан-Францыска, ЗША
Прафесія: актрыса
Кар'ера: 1924—1981
IMDb: ID 0310980
 
Узнагароды:

«Оскар» (1928)

Джанет Гейнар (анг. Janet Gaynor, 6 кастрычніка 1906 - 14 верасня 1984) — амерыканская актрыса, першая ўладальніца прэміі «Оскар».

[правіць] Біяграфія

Лаура Гейнар нарадзілася ў Філадэльфіі, штат Пенсільванія. Калі яна была яшчэ дзіцем, яе сям'я пераехала ў Сан-Францыска. Скончыўшы школу ў 1923 годзе, Глорыя вырашыла зрабіць сабе бліскучую кар'еру. Пачала яна з таго, што перабралася ў Лос-Анджэлес, дзе працавала ў абутковай краме, атрымліваючы 18 $ у тыдзень. Неўзабаве ёй удалося атрымаць невялікія ролі ў некалькіх фільмах, у тытрах яе імя нават не значылася. Так працягвалася два гады, і толькі ў 1926 годзе яна знялася ў невялікай ролі ў нямым фільме «Джонстаўнская паводка». У тым жа самым годзе яна была адабрана ў лік WAMPAS Baby Stars. Гэта дапамагло ёй прыцягнуць увагу рэжысёраў, якія сталі запрашаць яе на больш сур'ёзныя ролі.

На працягу аднаго года Гейнар стала адной з вядучых зорак Галівуду. Яе ролі ў фільмах «Сёмае неба» (першы з дванаццаці фільмаў, у якім яна знялася з акцёрам Чарльзам Фарэлам), «Узыход сонца» і «Вулічны анёл» (таксама з Чарльзам Фарэлам), прынеслі ёй «Оскара» ў 1928 годзе. Гэта быў адзіны раз у гісторыі кінапрэміі "Оскар", калі ўзнагарода была ўручана за ўсе працы акцёра за год, а не толькі за канкрэтны фільм.

[правіць] Спасылкі

Шаблон:Прэмія «Оскар» за лепшую жаночую ролю 1928-1940

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах