Джэймс Вудс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Вудс
Дата нараджэння 18 красавіка 1947(1947-04-18)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, гулец у покер
Узнагароды
IMDb ID 0000249
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Говард Вудс (англ.: James Howard Woods; нар. 18 красавіка 1947, Вернал, Юта, ЗША) — амерыканскі акцёр.

Вудс дэбютаваў у кіно ў 1972 годзе адначасова, зняўшыся ў двух стужках Элія Казана «Хікі і Боггс» і «Госці». Вядомасць Джэймсу Вудсу прынеслі ролі ў такіх фільмах, як «Аднойчы ў Амерыцы» (1984) Серджа Леонэ, «Сальвадор» (1986) Олівера Стоўна, «Паліцыянт» (1988), «Напралом» (1991), «Чаплін» (1992) і «Спецыяліст» (1994). За ролю журналіста ў карціне «Сальвадор» Вудс быў намінаваны на «Оскар».

На тэлебачанні ён прыцягнуў да сябе ўвагу ў міні-серыяле «Халакост» (1978) і з тых часоў сыграў там шмат роляў. Ён атрымаў «Эмі» за ўдзел у тэлефільмах «Абяцанне» (1986) і «Мяне клічуць Біл В.» (1989). У першым ён згуляў шызафрэнічнага брата Джэймса Гарнера, а ў другім — алкаголіка. Акцёрскім поспехам стала для Вудса таксама роля юрыста Кона ў знятым для кабельнага тэлебачання «Грамадзяніне Кон» (1992). У 1995 годзе ён стварыў псіхалагічны партрэт забойцы ў турэмнай драме «Забойца: дзённік забойстваў». У 1997 годзе Джон Карпентэр запрасіў Вудса ў фільм жахаў «Вампіры», дзе Вудс выканаў ролю галоўнага паляўнічага на вампіраў.

Вудс таксама выконваў камедыйныя ролі ў такіх фільмах як «Джошуа тады і цяпер» (1985) і «Напралом» (1991).

У кастрычніку 1998 года Вудс атрымаў сваю «зорку» на алеі славы ў Галівудзе.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. James Woods // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. James Woods // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.