Дзмітрый Юр’евіч Гара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Гара
Сцяг Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Сцяг
з 11 сакавіка 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Іван Наскевіч

Нараджэнне 1970
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Месца працы
Чын
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)

Дзмітрый Юр’евіч Гара (нар. 1970, Тбілісі, ГССР, СССР) — беларускі ваенны, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з 2021 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1993 годзе скончыў Ваенны Чырванасцяжны інстытут у Маскве па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2018 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».

З верасня 1993 года па красавік 2008 года служыў на пасадах следчага, старшага следчага, следчага па асабліва важных справах следчага аддзела ўпраўлення КДБ. Потым быў назначаны начальнікам следчага аддзела. Займаў гэту пасаду да ліпеня 2008 года.

Жнівень 2008 года — лістапад 2009 года — начальнік трэцяга ўпраўлення Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі.

З лістапада 2009 года па снежань 2019 года — начальнік следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2019 года да 2021 года займаў пасаду намесніка генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

11 сакавіка 2021 года прызначаны старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[4] з прысваеннем спецыяльнага звання генерал-маёра юстыцыі[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[6]. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза як экс-намеснік генеральнага пракурора Гара нясе адказнасць за палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць мірных дэманстрантаў, апазіцыянераў, журналістаў, грамадзянскай супольнасці і простых грамадзян, у прыватнасці за справу Сяргея Ціханоўскага; як кіраўнік міжурадавай камісіі па расследаванню скаргаў грамадзян пра злоўжыванні паўнамоцтвамі супрацоўнікамі праваахоўных органаў — за бяздзейнасць гэтай установы, нягледзячы на заявы на ўзбуджэнне крымінальных спраў; як старшыня Следчага камітэта — за пераслед праваабаронцаў і ўдзельнікаў мірных пратэстаў, — агулам за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, падрыў вяршэнства закона, рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[7]. З той жа фармулёўкай трапіў у санкцыйны спіс Швейцарыі[8][9]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10].

9 жніўня 2021 года Гара быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11][12].

У 2022 годзе санкцыі супраць яго ўвялі Японія, Украіна і Канада[13].

Зноскі

  1. а б в https://www.belta.by/society/view/zamestitelem-genprokurora-naznachen-dmitrij-gora-374656-2019/
  2. а б https://blr.belta.by/president/view/gara-naznachany-starshynej-sledchaga-kamiteta-belarusi-97666-2021/
  3. https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P32100099&p1
  4. https://blr.belta.by/president/view/gara-naznachany-starshynej-sledchaga-kamiteta-belarusi-97666-2021/(недаступная спасылка)
  5. https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P32100099&p1(недаступная спасылка)
  6. Шейко, Юрий. ЕС опубликовал список новых санкций против Минска (руск.). Deutsche Welle (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  7. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus — EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  8. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  9. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  10. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  11. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  12. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  13. ГОРА Дмитро Юрійович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2023. Праверана 8 красавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]