Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 9

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 9
Дамы №№ 3, 7, 9
Дамы №№ 3, 7, 9
53°54′29″ пн. ш. 27°33′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map

Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 9 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак хасідскай ("кітаеўскай") ешывы, належаў да аднаго домаўладання з Кітаеўскай сінагогай, якая размяшчалася ў яго двары (цяперашні адрас вул. Максіма Багдановіча, 9А).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дваровы фасад

Дом № 9 уяўляе сабой двухпавярховы чатырохвугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Адзін з тарцоў будынка глухі, другі прымыкае да дома № 7. Пад дахам праходзіць ступеньчаты карніз. Плоскія паверхні сцен фасадаў члянёны лучковымі вокнамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]