Жак Касіні
| Жак Касіні | |
| Jacques Cassini | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
15 красавіка 1756 (79 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: |
астраномія |
| Месца працы: | |
| Альма-матэр: | |
Жак Касіні (фр.: Jacques Cassini; (18 лютага 1677- 15 красавіка 1756) — французскі астраном, сын Ж. Д. Касіні.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў Парыжскай абсерваторыі, у 1691 скончыў Мазарыніеўскі калеж і з гэтага часу працаваў у Парыжскай абсерваторыі, якую ўзначаліў пасля смерці бацькі.
Асноўныя працы прысвечаны вызначэнню фігуры Зямлі, вывучэнню планет і іх спадарожнікаў, камет. Дапамагаў бацьку ў астранамічных назіраннях і геадэзічных вымярэннях. У 1695 суправаджаў яго ў паездцы па Італіі, затым наведаў Фляндрыю, Нідэрланды, Англію, дзе выканаў вялікую колькасць астранамічных і геадэзічных вымярэнняў. У 1700—1701 удзельнічаў у вымярэнні паўднёвай дугі Парыжскага мэрыдыяна; у 1718 завяршыў вымярэнне паўночнай часткі гэтага мерыдыяна, давёўшы яго да Дзюнкерка. У спрэчцы аб форме фігуры Зямлі займаў памылковую пазіцыю, лічачы яе выцягнутым сфероідам. Прапанаваў метад вызначэння даўгаты з назіранняў пакрыццяў зорак і планет Месяцам. Вывучаў арбіты спадарожнікаў планет, будову кольцаў Сатурна. Выканаў шмат назіранняў камет. Вывучаў марскія прылівы. Пасля адкрыцця Э. Галеям уласных рухаў зорак першым пачаў іх вымярэнні. Быў перакананым картэзіянцам і праціўнікам тэорыі сусветнага прыцягнення, імкнуўся факты назіранняў інтэрпрэтаваць з дапамогай тэорыі віхроў.
Член Парыжскай АН (1699), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1698).
У яго гонар названы кратар на Месяцы і астэроід № 24102.
Публікацыі [правіць]
- De la grandeur et de la figure de la terre (1720)
- Méthode de determiner si la terre est sphérique ou non (1738)
- Éléments d’astronomie (1740)
- Tables astronomiques du Soleil, de la Lune, des Planètes, Des Étoiles Fixes Et Des Satellites De Jupiter Et De Saturne (1740)
- Traité de la Comète qui a paru en décembre 1743 & en janvier, février & mars 1744 avec Jean Philippe de Chéseaux
- Addition aux Tables astronomiques (1756)
Літаратура [правіць]
- Колчинский И.Г.,Корсунь А.А.,Родригес М.Г. Астрономы.Биографический справочник — Киев: Наукова думка, 1986.
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1677 годзе
- Памерлі 15 красавіка
- Памерлі ў 1756 годзе
- Постаці французскай астраноміі
- Постаці астраноміі
- Постаці астраноміі XVIII стагоддзя
- Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства