Дагавор аб Антарктыцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмблема Дагаворы аб Антарктыцы.

Дагавор аб Антарктыцы — дагавор, які прадугледжвае дэмілітарызацыю раёна Антарктыды, выкарыстанне яго ў выключна мірных мэтах і ператварэнне ў зону, свабодную ад ядзернай зброі. Дагавор заключаны 1 снежня 1959 года ў Вашынгтоне і набыў моц 23 чэрвеня 1961 года пасля яго падпісання 12 дзяржавамі — першапачатковымі ўдзельнікамі. Галоўная мэта дагавора — забяспечыць выкарыстанне Антарктыкі ў інтарэсах усяго чалавецтва. Таксама прадугледжваецца свабода навуковых даследаванняў і заахвочваецца міжнароднае супрацоўніцтва. Забараняюцца любыя ядзерныя выбухі і захаванні радыеактыўных матэрыялаў у Антарктыцы. На студзень 2010 года удзельнікамі дагавора з'яўляюцца 46 дзяржаў, 28 з якіх з'яўляюцца кансультатыўнымі бакамі.

У 1982 годзе, як частка Сістэмы Дагаворы аб Антарктыцы і выканання яго IX Артыкула, набыла моц Канвенцыя па захаванні марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі (АНТКАМ)[1]. Практычнае ўжыванне палажэнняў гэтай Канвенцыі на практыцы рэгулююцца Камісіяй АНТКАМ, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў аўстралійскім горадзе Хобарт у штаце Тасманія.

Краіны — удзельнікі Дагаворы[правіць | правіць зыходнік]

Краіна Дата падпісання Дата ратыфікацыі Дата ўступлення ў сілу
 Аўстралія 23 чэрвеня 1961
 Аўстрыя 25 жніўня 1987
 Аргенціна 23 чэрвеня 1961
 Беларусь 19 ліпеня 2006
 Бельгія 23 чэрвеня 1961
 Балгарыя 11 верасня 1978
 Бразілія 16 мая 1975
 Вялікабрытанія 1 снежня 1959 31 мая 1960 23 чэрвеня 1961
 Венгрыя 27 студзеня 1984
 Гватэмала 31 ліпеня 1991
 Германія 5 лютага 1979
 Грэцыя 8 студзеня 1987
 Данія 20 мая 1965
 Індыя 19 жніўня 1983 19 жніўня 1983
 Іспанія 31 сакавіка 1982
 Італія 18 сакавіка 1981
 КНР 8 чэрвеня 1983 8 чэрвеня 1983
 Калумбія 31 студзеня 1989
 КНДР 21 студзеня 1987
 Куба 16 жніўня 1984
 Нідэрланды 30 сакавіка 1967
 Новая Зеландыя 23 чэрвеня 1961
 Нарвегія 23 чэрвеня 1961
 Папуа — Новая Гвінея 16 верасня 1975
 Перу 10 красавіка 1981
 Польшча 23 чэрвеня 1961
 Рэспубліка Карэя 28 студзеня 1986
 СССР 1 снежня 1959 21 чэрвеня 1960 23 чэрвеня 1961
 Румынія 15 верасня 1971
 ЗША 1 снежня 1959 18 жніўня 1960 23 чэрвеня 1961
 Украіна 28 кастрычніка 1992
 Уругвай 11 студзеня 1980
 Фінляндыя 15 мая 1984
 Францыя 1 снежня 1959 16 верасня 1960 23 чэрвеня 1961
 Чэхаславакія 14 чэрвеня 1962
 Чылі 23 чэрвеня 1961
 Швейцарыя 24 красавіка 1984
 Швецыя 21 студзеня 1987
 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка 23 чэрвеня 1961
 Японія 23 чэрвеня 1961
  • Вялікабрытанія — Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
  • Нідэрланды — распаўсюджаны на Нідэрландскія Антыльскія астравы і Сурынам.
  • СССР ратыфікаваў Дагавор (Указ Прэзідыума ВС СССР ад 20.10.1960).
  • Манголія вядзе перамовы аб далучэнні да Дагавора аб Антарктыцы[2], але на сайтах сістэмы Дагавора аб Антарктыцы інфармацыі пра Манголію як удзельніцу Дагавора няма[3][4].

Зноскі

  1. Канвенцыя АНТКАМ (поўны тэкст)(недаступная спасылка)
  2. Mongolia is authorized to establish its own camp on Livingston island, Antarctica // infomongolia.com (англ.)
  3. «Монголы откроют научную базу в Антарктиде?» Архівавана 5 сакавіка 2016. — статья на сайте электронного периодического издания «Научная Россия» (руск.)
  4. Стороны, участвующие в Договоре Архівавана 13 лістапада 2014. на официальном сайте системы Договора об Антарктике (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]