Зборная Беларускай ССР па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Зборная БССР па футболе)
Беларуская ССР
Канфедэрацыя Федэрацыя футболе СССР
Федэрацыя Федэрацыя футбола БССР
Хатні стадыён Дынама (Мінск)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Першая гульня
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка БССР 5:1 Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка каманда г. Кіева[1]
(Гомель, БССР; 29 ліпеня 1928)
Самая буйная перамога
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка БССР 5:1 Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка каманда г. Кіева
Самае буйное паражэнне
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка БССР 2:6 Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка УССР[2]
(Масква, СССР; 19 жніўня 1928)
Сцяг РСФСР РСФСР 5:1 Сцяг БССР БССР
(Масква, СССР; 9 жніўня 1956)

Зборная Беларускай ССР па футболе — футбольная каманда, якая прадстаўляла Беларускую ССР на ўсесаюзных і міжнародных футбольных спаборніцтвах. Орган кіравання — федэрацыя футбола БССР.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная БССР па футболе нерэгулярна склікалася для ўдзелу ў футбольных турнірах усесаюзнай спартакіяды, спартакіяд народаў СССР, а таксама ў таварыскіх гульнях з замежнымі зборнымі, зборнымі саюзных рэспублік, зборнымі спартыўных аб’яднанняў і да т.п.

Усесаюзная спартакіяда[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню зборная БССР па футболе была сфармаваная ў 1928 годзе дзеля ўдзелу ў футбольным турніры ўсесаюзнай спартакіяды. Перад турнірам зборная згуляла два таварыскія матчы ў Гомлі з камандай Кіева і ў Маскве з камандай Паўночнага Каўказа.

Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы
1 29 ліпеня 1928 Гомель, БССР Каманда г. Кіеў 5:1 Таварыскі матч 4 000
2 жнівень 1928 Масква, РСФСР зборная Паўночнага Каўказа 1:2 Таварыскі матч ???

Склад зборнай БССР на футбольным турніры Усесаюзнай спартакіяды: брамнік — Халмагораў (Полацк), абаронцы — Ільін (Полацк), Палякоў (Гомель), паўабаронцы — Лабкоўскі (Гомель), Гаўрылаў (Полацк), Лавейка («Дынама» Менск), нападнікі — Гваздкоў, Феактыстаў (абодва Полацк), Марозаў (капітан каманды, Кавалерыйская дывізія, Менск), Ціхаміраў, Кочын (абодва «Дынама» Менск).

Афіцыйныя матчы зборнай БССР на Усесаюзнай спартакіядзе

Дата Месца правадзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы
3 17 жніўня 1928 Масква, РСФСР Швейцарыя (Люцэрнскі спартыўны інтэрнацыянал) 6:3 Усесаюзная спартакіяда 7 000
4 19 жніўня 1928 Масква, РСФСР Украінская ССР 2:6 Усесаюзная спартакіяда 8 000
5 22 жніўня 1928 Масква, РСФСР Фінляндыя 1:2 Усесаюзная спартакіяда 5 000

У выніку зборная БССР заняла чацвёртае месца ў турніры каманд саюзных рэспублік і замежных калектываў. Паводле заліку чэмпіянату СССР зборная БССР апынулася на трэцім месцы, пасля каманд Масквы і Украіны.

1930 — 1941 гады[правіць | правіць зыходнік]

У даваенны перыяд Беларуская ССР правяла яшчэ некалькі таварыскіх матчаў.

Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы
6 9 ліпеня 1930 Менск, БССР Швейцарыя (Люцэрнскі спартыўны інтэрнацыянал) 3:5 Таварыскі матч
7 14 жніўня 1930 Менск, БССР Ротэ Шпортэнхайт 1:4 Таварыскі матч 8 000
8 18 кастрычніка 1938 Масква, РСФСР зборная г. Масквы 3:4 Таварыскі матч 5 000

Спартакіяда чатырох рэспублік (1954)[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1954 года ў Мінску прайшоў футбольны турнір Спартакіяды чатырох рэспублік: Беларусі, Літвы, Латвіі і Эстоніі[3].

Зборная БССР была складзена з найлепшых гульцоў першынства рэспублікі: Лапко (Мінск), Курмаз (Бабруйск), Шарыцен (Віцебск), Каралёў (Мінск), Трошын (Віцебск), Співак (Мінск), Балахонаў (Віцебск), Пяржхала (Мазыр), Сяргееў, Сергяеўскі, Радунскі (усе — Мінск), Рэзчыкаў (Віцебск).

Усе тры гульні зборная БССР завяршыла ўнічыю з лікам 0:0. Набраўшы 3 ачкі, зборная заняла трэцяе месца.

I летняя Спартакіяда народаў СССР (1956)[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 зборная БССР, цалкам укамплектаваная футбалістамі мінскага «Спартака», прыняла ўдзел у таварыскай гульні з нацыянальнай зборнай КНР, а затым у футбольным турніры I-й летняй Спартакіяды народаў СССР.

Склад зборнай БССР на футбольным турніры: В. Собаль, Ю. Мохаў, М. Радунскі, П. Мімрык, Г. Абрамовіч, А. Кавалёў, А. Іваноў, Л. Ерахавец, Д. Карнееў, В. Ганчароў, Л. Нікуленка , Ю. Бачурын, Г. Хасін, Я. Рудэрман, А. Ягораў, В. Арцёмаў (усе Спартак Мінск). Старшы трэнер Д. Мацвееў, трэнер Н. Шэвелянчык[3][4].

Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы
12 27 ліпеня 1956 Мінск, БССР Кітай Кітай 1:1 Таварыскі матч ???
Афіцыйныя матчы зборнай БССР на I летняй Спартакіядзе народаў СССР
Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборнітцва Гледачы
13 3 жніўня 1956 Масква, РСФСР Кіргізская ССР 1:0 I летняя Спартакіяда народаў СССР ???
14 3 жніўня 1956 Масква, РСФСР РСФСР г. Масква 1:5 I летняя Спартакіяда народаў СССР ???
15 3 жніўня 1956 Масква, РСФСР РСФСР 2:4 I летняя Спартакіяда народаў СССР ???
16 3 жніўня 1956 Масква, РСФСР Азербайджанская ССР 2:0 I летняя Спартакіяда народаў СССР ???

Зборная выйграла і прайграла па дзве гульні, заняўшы ў выніку сёмае месца.

Паміж дзвюма спартакіядамі[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд з 1957 па 1978 год зборная БССР правяла ўсяго два таварыскія матчы. У гульні з камандай Кітайскай Народнай Рэспублікі за Беларусь гулялі: брамнік А. Есікаў ( «Ураджай» Мінск), абаронцы М. Радунскі, М. Блажко (абодва «Спартак» Мінск), Б. Манько ( «Ураджай»), паўабаронцы Л. Ерахавец ( «Спартак»), Р. Пяржхала ( «Ураджай»), нападнікі Л. Нікуленка, Г. Хасін (абодва «Спартак»), Ю. Бачурын, Я. Рудэрман, Б. Блажэвіч (усе «Ураджай»). Дзяржаўны трэнер БССР — Колабаў.

Склад зборнай БССР у гульні са зборнай Мексікі: Глухотка, Калтуноў, Зарэмба, Шпілеўскі, Ромін, Кузняцоў, Арзамасцаў, Талейка, Адамаў, М. Мустыгін, Васільеў, Курылаў, Каберскі. Старшы трэнер Аляксандр Сявідаў.

Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы
17 25 ліпеня 1959 Мінск, БССР Кітай Кітай 1:1 Таварыскі матч ???
18 чэрвень 1967 Мінск, БССР Мексіка Мексіка 1:2 Таварыскі матч ???

VII летняя Спартакіяда народаў СССР (1979)[правіць | правіць зыходнік]

Склад зборнай Беларускай ССР на Летняй Спартакіядзе народаў СССР 1979 года: М. Вяргеенка, С. Бароўскі, Ю. Курненін, А. Аляксейчыкаў, В. Шавейка, А. Пракапенка, А. Байдачны, Ю. Пудышаў, К. Паўлаў, В. Курнееў, П. Васілеўскі, В. Мельнікаў, І. Бялоў, І. Гурыновіч, В. Янушэўскі, Ю. Курбыка, А. Пражнікаў, С. Гоцманаў, С. Корбут, Л. Румбуціс (усе — «Дынама» Мінск). Старшы трэнер — Эдуард Малафееў, трэнер — Леанід Гарай[3][4].

Дата Месца правядзення Супернік Лік Гледачы
19 21 ліпеня 1979 Мінск, БССР Армянская ССР 3:0 ???
20 23 ліпеня 1979 Мінск, БССР Латвійская ССР 2:1 ???
21 25 ліпеня 1979 Мінск, БССР РСФСР г. Ленінград 2:3 ???
22 28 ліпеня 1979 Масква, РСФСР РСФСР г. Масква 0:0 ???
23 30 ліпеня 1979 Масква, РСФСР Украінская ССР 0:0 ???
24 1 жніўня 1979 Масква, РСФСР Літоўская ССР 0:2 4 000
25 4 жніўня 1979 Масква, РСФСР Казахская ССР 0:1 ???

Прайграўшы дзве апошнія гульні, зборная БССР заняла восьмае месца.

Старшыя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Александр Томин. К 100-летию белорусского футбола. Первые шаги сборной (руск.). football.by (10 сакавіка 2011). Праверана 2-4-2021.
  2. Все игры сборной Беларуси (официальные и неофициальные матчи) (руск.). kick-off.by.
  3. а б в Болдырев Д. М., Костров А. И. Футбол Беларуси. — Мн.: Полымя, 1990. — 160 с.: ил.
  4. а б Сборная БССР. Игры 1928—1979 года (руск.). kick-off.by.