Знешняя палітыка Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Знешняя палітыка Расіі — узаемаадносіны Расіі з іншымі краінамі. Вызначаецца прэзідэнтам Расіі і ажыццяўляецца міністэрствам замежных спраў.

Расія з’яўляецца адным з ключавых удзельнікаў міжнародных адносін. З’яўляецца адным з пяці пастаянных членаў Савета бяспекі ААН. Нароўні з астатнімі сталымі членамі СБ, яна нясе асаблівую адказнасць за падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі. Расія ўваходзіць таксама ў «Вялікую дваццатку» эканамічна развітых дзяржаў, раней таксама ўваходзіла ў «Вялікую васьмёрку» (з 2014 года далучэнне да яе прыпынена), з’яўляецца членам многіх іншых міжнародных арганізацый, уключаючы Савет Еўропы і АБСЕ. Асаблівае месца займаюць арганізацыі, створаныя на прасторы былога СССР, у асноўным пры вядучай ролі Расіі: СНД, ЕАЭС, АДКБ, ШАС.

Разам з Беларуссю складаее Саюзную дзяржава Расіі і Беларусі.

Расійская Федэрацыя ўстанавіла дыпламатычныя адносіны са 190 цяпер існуючымі дзяржавамі-членамі ААН[1].

У цяперашні час Расія падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 189 дзяржавамі — членамі ААН, а таксама з назіральнікамі пры ААН:

і часткова-прызнанымі дзяржавамі:

З дзяржаў-членаў ААН Расійская Федэрацыя не мае дыпламатычных адносін з наступнымі дзяржавамі:

З дзяржаў-членаў ААН Расійская Федэрацыя спыніла дыпламатычныя адносіны з наступнымі дзяржавамі:

Міжнародная супольнасць прызнае Расію дзяржавай-прадаўжальнікам СССР. Гэта азначае, што, з міжнародна-прававога пункту гледжання, Расія і СССР — адна і тая ж дзяржава (у адрозненне ад паняцця «правапераемнік», якое азначала змену адной дзяржавы іншай). Дзякуючы гэтаму Расія працягнула ажыццяўленне ўсіх міжнародных правоў і выкананне міжнародных абавязацельстваў СССР. Сярод іх асабліва важныя статус пастаяннага члена Савета бяспекі ААН, членства ў іншых міжнародных арганізацыях, правы і абавязацельствы па міжнародных дагаворах, маёмасці і даўгах перад іншымі дзяржавамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]