Група дваццаці
G20; Група дваццаці (афіцыйна: англ.: Group of Twenty Finance Ministers and Central Bank Governors) — фармат міжнародных нарад міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў, якія прадстаўляюць 20 эканомік: 19 найбуйнейшых нацыянальных эканомік і Еўрапейскі саюз (ЕС), прадстаўлены Дзяржавай-старшынёй Савета Еўрапейскага саюза (акрамя тых выпадкаў калі краіна-старшыня з'яўляецца сябрам Вялікай васьмёркі і такім чынам ужо прадстаўлена ў G20). Акрамя таго, звычайна на сустрэчах G20 прысутнічаюць прадстаўнікі Міжнароднага Валютнага Фонду і Сусветнага Банка.
У сукупнасці, G20 прадстаўляе 90% сусветнага валавога нацыянальнага прадукту, 80% сусветнага гандлю (уключаючы гандаль ўнутры ЕС) і дзве траціны насельніцтва свету.
З'яўляецца форумам для супрацоўніцтва і кансультацый па пытаннях, якія адносяцца да міжнароднай фінансавай сістэмы. Да 2008 года група не праводзіла самітаў на вышэйшым узроўні, яе асноўнай формай дзейнасці былі штогадовыя сустрэчы на ўзроўні міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў.
Была створана ў адказ на фінансавыя крызісы канца 1990-х і ўсведамленне таго, што краіны з рынкавай эканомікай, якія развіваюцца, не былі адэкватна прадстаўлены ў сусветных эканамічных абмеркаваннях і прыняцці рашэнняў.
Краіны G20 [правіць]
Аўстралія
Аргенціна
Бразілія
Вялікабрытанія
Германія
Еўрапейскі саюз
Індыя
Інданезія
Італія
Канада
КНР
Мексіка
Расія
Саудаўская Аравія
ЗША
Турцыя
Францыя
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Рэспубліка Карэя
Японія
