Еўразійская эканамічная супольнасць
Еўразійскае эканамічнае супольніцтва (ЕўрАзЭС) — міжнародная эканамічная арганізацыя, надзеленая функцыямі, звязанымі з фарміраваннем агульных знешніх мытных межаў ўваходзяць у яе дзяржаў (Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія, Таджыкістан і Узбекістан), выпрацоўкай адзінай знешнеэканамічнай палітыкі, тарыфаў, цэн і іншых складнікаў функцыянавання агульнага рынку.
Змест |
Склад [правіць]
Рэспубліка Беларусь (2001)
Рэспубліка Казахстан (2001)
Рэспубліка Кыргізія (2001)
Расійская Федэрацыя (2001)
Рэспубліка Таджыкістан (2001)
Рэспубліка Узбекістан (2006—2008 — прыпынена[1])
Дзяржавы-назіральнікі [правіць]
У адпаведнасці са Статутам ЕўрАзЭС, статус назіральніка можа надавацца дзяржаве ці міждзяржаўнай (міжурадавай) арганізацыі па іх просьбе.
Назіральнік мае права прысутнічаць на адкрытых паседжаннях органаў ЕўрАзЭС, выступаць на гэтых паседжаннях са згоды старшыні, атрымліваць пры неабходнасці адкрытыя дакументы і рашэнні, якія прымаюцца органамі ЕўрАзЭС. Статус назіральніка не дае правы голасу пры прыняцці рашэнняў на паседжаннях органаў ЕўрАзЭС і правы подпісу дакументаў органаў ЕўрАзЭС.
З мая 2002 года назіральнікамі сталі Малдавія і Украіна, з 2003 года — Арменія.
Задачы [правіць]
У задачы ЕўрАзЭС ўваходзіць:
- завяршэнне афармлення ў поўным аб'ёме рэжыму свабоднага гандлю, фарміраванне агульнага мытнага тарыфу і адзінай сістэмы мер нетарыфнага рэгулявання;
- забеспячэнне свабоды руху капіталу;
- фарміраванне агульнага фінансавага рынку;
- узгадненне прынцыпаў і ўмоў пераходу на адзіную валюту ў рамках ЕўрАзЭС;
- усталяванне агульных правілаў гандлю таварамі і паслугамі і іх доступу на ўнутраныя рынкі;
- стварэнне агульнай уніфікаванай сістэмы мытнага рэгулявання;
- распрацоўка і рэалізацыя міждзяржаўных мэтавых праграм;
- стварэнне роўных умоў для вытворчай і прадпрымальніцкай дзейнасці;
- фарміраванне агульнага рынку транспартных паслуг і адзінай транспартнай сістэмы;
- фарміраванне агульнага энергетычнага рынку;
- стварэнне роўных умоў для доступу замежных інвестыцый на рынкі Бакоў;
- прадастаўленне грамадзянам дзяржаў Супольнасці роўных правоў ў атрыманні адукацыі і медыцынскай дапамогі на ўсёй яго тэрыторыі;
- збліжэнне і гарманізацыя нацыянальных заканадаўстваў;
- забеспячэнне ўзаемадзеяння прававых сістэм дзяржаў ЕўрАзЭС з мэтай стварэння агульнай прававой прасторы ў рамках Супольніцтва.
Зноскі
- ↑ Узбекистан решил приостановить свое членство в ЕврАзЭС. Интерфакс (12 ноября 2008). Праверана 13 жніўня 2010.
Гл. таксама [правіць]
- Еўразійскі банк развіцця
- Еўрапейска-Азіяцкі Саюз
- Параўнанне рэгіянальных блокаў
- Параўнанне рэгіянальных палітычных і эканамічных блокаў
- Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі
- Эканоміка СССР
- Еўразійскі Саюз
Ссылки [правіць]
- ЕўрАзЭС
- Бізнес у ЕўрАзЭС
- Расійскі нацыянальны камітэт па ціхаакіянскім эканамічным супрацоўніцтве
- Міжпарламенцкая асамблея Еўразійскай эканамічнай супольнасці
- Навіны СНД, АЭП, ЕўрАзЭС, ГУАМ
- Навіны Мытні, Мытнага Саюза, АЭП, ЕўрАзЭС, Мытны саюз- як праект ЕўрАзЭС, персаналіі і арганізацыі
| Постсавецкая прастора | |
|---|---|
| Дзяржавы-члены ААН | |
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы |
|
| Міжнародныя арганізацыі | СД • СНД (ЗСГ) • СНД-2 • ЗДПН • АДКБ • ЕўрАзЭС (Мытны саюз) • АЭП • ЦАС • Еўразійскі эканамічны саюз • ГУАМ • БА З іншымі краінамі: СГА • ШАС • СДВ • СДБМ • АЧЭС • Цюркскі савет • ЦЕАСГ • ЧБГР • Саюз непрызнаных дзяржаў (арганізацыя спыніла існаванне) З іншымі краінамі, заснаваны да распаду СССР: ЕС (Усходняе партнёрства) • АЭС • СЕ • НАТА (ПДМ • СЕАП) • АБСЕ • АІК • РН • ААН • АЦЭС • АЭСР • ЕБРР • ЦЕІ • ЛС • Франкафонія |
