Калона Найсвяцейшай Троіцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Калона Найсвяцейшай Троіцы*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Holy Trinity Column.jpg
Калона Найсвяцейшай Троіцы, Оламаўц, Чэхія
Тып Культурны
Крытэрыі i, iv
Спасылка 859
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2000  (24 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 859
рус.англ.фр.

Калона Найсвяцейшай Троіцы  — чумны слуп, размешчаны на Горняй плошчы ў Оламаўцы, Чэхія. У 2000 годзе Калона Найсвяцейшай Троіцы была ўнесена ў колькасць помнікаў Сусветнай спадчыны як выбітны твор цэнтральнаеўрапейскага барока.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Калона Найсвяцейшай Троіцы з'яўляецца рэлігійным помнікам, узведзеным у знак падзякі за збавенне ад эпідэміі чумы. Будаўніцтва Калоны Найсвяцейшай Троіцы было распачата ў год спынення эпідэміі чумы ў Оламаўцы ў 1716 годзе і працягвалася да 1754 года. Калона ўяўляе сабой выраз чэшскага патрыятызму: над яе ўладкаваннем працавалі оламаўцкія майстры і на ёй прадстаўлены мясцовыя каталіцкія святыя, звязаныя з Оламаўцам. Базавай мадэллю Калоны Найсвяцейшай Троіцы стала калона на плошчы Санта-Марыя ў Рыме, якая была пабудавана ў 1614 годзе.

У будаўніцтве і ўбранні Калоны Найсвяцейшай Троіцы прынялі шматлікія мясцовыя оламаўцкія скульптары, муляры і мастакі. Будаўніцтва пачаткаў архітэктар Венцэль Рэдэр. Ён першы прапанаваў гарадскому савету Оламаўца пабудаваць чумны слуп у знак падзякі жыхароў горада ад збавення ад чумы; ён жа фундаваў пачатак будаўніцтва. Падчас першага этапу будаўніцтва Калоны Венцэль Рэдэр памёр. Будаўніцтва працягнулі яго пераемнікі Франц Тонек, Іаган Венцэль Ракіцкі і Аўгусцін Шольтц. У 1754 годзе будаўніцтва Калоны Найсвяцейшай Троіцы скончыў Іаган Ігнацій Ракіцкі.

Скульптурнае афармленне было распачата Філіпам Затлером. Пасля яго смерці працу працягнуў Андрэас Занер, які афармляў 18 скульптур і 9 барэльефаў на працягу дзевяці гадоў. Сімон Форстнер зрабіў пазалочаныя скульптуры Найсвяцейшай Троіцы і Дзевы Марыі.

Ядро пасля абстрэлу прускімі войскамі

Асвячэнне Калоны Найсвяцейшай Троіцы адбылося ў 1754 годзе пры ўдзеле імператрыцы Марыі Тэрэзіі і яе мужа Франца I. У 1758 годзе Оламаўц быў абложаны прускай арміяй і Калона Найсвяцейшай Троіцы была абстраляна некалькі разоў гарматамі. Пасля вайны Калона Найсвяцейшай Троіцы была адрамантавана. Некалькі снарадаў былі пакінуты, каб нагадваць пра абстрэл Калоны.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Святая Троіца

Калону вянчае шпіль, на якім знаходзіцца выява Святой Троіцы. Каля Святой Троіцы знаходзяцца скульптуры Унебаўзяцця Багародзіцы і Арханёла Гаўрыіла. Калона складаецца з трох ярусаў, акружаных 18 каменных скульптур святых і 14 барэльефаў.

На верхнім ярусе знаходзяцца скульптуры людзей, звязаных з зямным жыццём Ісуса Хрыста. Тут знаходзяцца скульптуры Іосіфа, абручніка Дзевы Марыі, скульптуры яе бацькоў — Святой Ганны і Іаакіма, Яна Хрысціцеля. На верхнім узроўні таксама знаходзяцца скульптуры Святога Лаўрэнція і Святога Ераніма, у імя якіх асвечана капліца ў гарадской ратушы. Тры барэльефы ўяўляюць тры багаслоўскіх дабрадзейнасці: веру, надзею і любоў.

Сярэдні ўзровень прысвечаны мараўскім і чэшскім святым. Тут прадстаўлены скульптуры Святых Кірылы і Мяфодзія (прапаведавалі хрысціянства ў Чэхіі ў 863 годзе), Святога Уласія Севастыйскага (заступнік адной з галоўных цэркваў Оламаўца), Святога Войцеха (заступнік Чэхіі), Святога Яна Непамуцкага і Святога Яна Саркандэра (падчас будаўніцтва яшчэ не быў кананізаваны).

На ніжнім узроўні знаходзяцца скульптуры Святога Маўрыкія і Святога Вацлава (заступнік Чэхіі) — гэтым святым прысвечаны дзве цэрквы ў Оламаўцы; Святога Фларыяна (заступнік Аўстрыі), Святога Яна Капістрана (два разы быў у Оламаўцы), Святога Антонія Падуанскага (яго імем названы манастыр у Оламаўцы), Святога Алаіза Ганзагі (заступнік студэнтаў; статуя падкрэслівае, што Оламаўц з'яўляецца ўніверсітэцкім горадам). Паміж статуямі размешчаны барэльефы 12 апосталаў.

Капліца[правіць | правіць зыходнік]

Барэльеф у капліцы, які адлюстроўвае Распяцце Ісуса Хрыста

Усярэдзіне Калоны знаходзіцца капліца з барэльефамі, што адлюстроўваюць Каіна і Авеля, патоп, Ісака і распяцце Ісуса Хрыста.

Хранаграмы[правіць | правіць зыходнік]

Хранаграма на паўднёвым баку калоны

На Калоне знаходзяцца хранаграмы. Вялікія літары ў іх тэкстах ідэнтычны рымскім лічбам, якія пазначаюць год заканчэння будаўніцтва Калоны Найсвяцейшай Троіцы.

TRIVNI VEROQVE DEO
PRAESENTIBVS AVGVSTIS
FRANCISCO ATQVE THERESIA
COLOSSVS ISTE
A CARDINALE TROIER
CONSECRATVS 9. SEPT.
GLORIA DEO PATRI
DEO FILIO
DEO PARACLETO
SACRATA SINT
EI SOLI
CORDA OMNIA
IN FIDE PLENA
SPE FIRMA
CHARITATE PERFECTA

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Perůtka, Marek (ed.) (2001). Sloup Nejsvětější Trojice v Olomouci. Olomouc: Statutární město Olomouc. (includes English summary)
  • Los, Petr & Brabcová, Jitka (2002). Svatí na sloupu Nejsvětější Trojice v Olomouci. Olomouc: Danal. ISBN 80-85973-94-4
  • Tichák, Milan (2002). Příběhy olomouckých pomníků. Olomouc: Burian a Tichák, s. r. o.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 49°35′38.19″ пн. ш. 17°15′01.53″ у. д. / 49.593942° пн. ш. 17.250425° у. д. (G) (O) (Я)