Святы Вацлаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Святы Вацлаў
Svatý Václav
Svaty Vaclav.jpg
Статуя св. Вацлава ў Оламаўцы (Чэхія)
Нараджэнне:

908
Чэхія

Смерць:

28 верасня 935({{padleft:935|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})
Чэхія

Шануецца:

шэрагам хрысціянскіх цэркваў

У ліку:

святых

Дзень памяці:

28 верасня

Заступнік:

Чэхіі

Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Святы Вацлаў (святы верны князь Вячаслаў Чэшскі; чэш. Václav, лац. Venceslaus, ням. Wenzel; каля 907 — 28 верасня 935 ці 936) — чэшскі князь з роду Пржэмысловічаў, святы, ушанаваны як каталікамі, так і праваслаўнымі, патрон Чэхіі. Кіраваў з 924 па 935 або 936 г.

Ушанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Вацлаў карыстаўся вялікай любоўю свайго народа, і пасля смерці ён быў кананізаваны Царквой і стаў нябесным заступнікам Чэхіі.

Капліца-пахавальня святога Вацлава ў Саборы Святога Віта ў Празе адразу стала і застаецца аб'ектам паломніцтва. Яго рэшткі, шлем, меч і латы шануюцца як нацыянальная святыня. Дзень гібелі Святога Вацлава адзначаецца ў Чэхіі на дзяржаўным узроўні.

Імем Святога Вацлава ў 1848 годзе, годзе рэвалюцыйных пераўтварэнняў, па прапанове дзеячаў-асветнікаў чэшскага нацыянальнага адраджэння была названая вялікая плошча ў Новым Месце Прагі; 1912 на ёй усталяваны помнік князю працы Ёзэфа Місльбека (раней, у 1848-79 гадах , на плошчы стаяла статуя барочнага скульптара Бендля XVII стагоддзя, якая зараз перанесена ў Вышаград).

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Падчас рэстаўрацыйных работ у Спаса-Прэабражэнскай царкве ў Полацку насупраць сцяны, дзе былі адкрыты партрэты Барыса і Глеба, была таксама знойдзена рэдкая выява святога Вацлава Чэшскага. Полацкая фрэска — адзіная выява чэшскага святога ў праваслаўных храмах на тэрыторыі былой Русі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вацлав Святой // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]