Знешняя палітыка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Знешняя палітыка — агульны курс дзяржавы ў міжнародных справах. Знешняя палітыка рэгулюе адносіны гэтай дзяржавы з іншымі дзяржавамі і народамі ў адпаведнасці з яе прынцыпамі і мэтамі, дасяганымі ўжываннем розных сродкаў і метадаў. Найважнейшы сродак знешняй палітыкі — дыпламатыя.

Знешняя палітыка непарыўна звязана з унутранай палітыкай дзяржавы.

Галоўнае замежнапалітычнае ведамства дзяржавы — унутрыдзяржаўны орган знешніх зносін, які ажыццяўляе практычную дзейнасць па правядзенні знешняй палітыкі дзяржавы, — у шматлікіх краінах называецца міністэрствам замежных спраў і ўзначальваецца міністрам замежных спраў.

У ЗША гэта ведамства называецца дзяржаўным дэпартаментам і ўзначальваецца дзяржаўным сакратаром ЗША; ва Францыі — міністэрствам знешніх зносін, у Швейцарыі — палітычным дэпартаментам, у Аргенціне — міністэрствам знешніх зносін і культу, у Лівіі — Народным бюро па знешніх сувязях, і г. д.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]