Каралеўства Астурыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Каралеўства Астурыя
астур.: Reinu d'Asturies
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Дэвіз: «Hoc Signo Tuetur Pius, Hoc Signo Vincitur Inimicus»
Каралеўства Астурыя на карце свету
Каралеўства Астурыя на карце свету
< 
 >
718 — 925

Сталіца Кангас-дэ-Оніс, Лангрэа, Правія, Аўеда
Мова(ы) Астурыйская, Леонская, Лацінская
Афіцыйная мова Астурыйская мова, Леонская мова і лацінская мова
Рэлігія Хрысціянства
Плошча
  • 60 000 км²
Форма кіравання манархія
Кароль Астурыі
 • 718—737 Пелая
 • 910—925 Фруэла II Астурыйскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Статуя Пелая — першага караля Астурыі

Каралеўства Астурыя (астур.: Reinu d'Asturies) — першая хрысціянская дзяржава, утвораная на Пірэнейскім паўвостраве пасля заваявання мусульманамі маўрамі ў 718 годзе.

Каралеўства было заснавана Пелая, знатным вестготам, меркавана былым целаахоўнікам вестгоцкага караля Радэрыха, які паўстаў супраць Маўрытанскага ўрада Астурыі ў 718 годзе.

Неўзабаве пасля гэтага ён нанёс паражэнне маўрам у бітве пры Кавадонге — падзея, якое верагодна адносіцца да лета 722 года, хоць некаторыя крыніцы датуюць яе 718 годам, а некаторыя — 721 годам. Гэта дата фармальна лічыцца пачаткам Рэканкісты, але значэнне яе перабольшваць не варта, у VIII стагоддзі на паўвостраве не было сілы здольнай супрацьстаяць арабам. Пелая быў выбраны каралём маленькага каралеўства, якое ўключала ў сябе гарыстую тэрыторыю паўночна-заходняй часткі Іспаніі, заходней Краіны Баскаў, якая таксама была незалежна ад арабаў.

Пелая заснаваў Астурыйскую дынастыю, якая перажыла стагоддзі і паступова пашырыла межы каралеўства, пакуль уся паўночна-заходняя Іспанія не ўвайшла ў яго межы прыкладна да 775 годзе.

У кіраванне Альфонса II (791842) каралеўства працягнула экспансію на поўдзень, амаль да Лісабона (Партугалія).

Каралеўства было вядома як Астурыя да 924 года, затым яно стала звацца Каралеўствам Леон. Пад гэтым імем яно існавала, пакуль не ўвайшло ў Каралеўства Кастылія ў 1230 годзе, калі Фердынанд III Кастыльскі стаў адзіным каралём абоіх каралеўстваў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]