Культура паўночнай чорнай глянцаванай керамікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Культура паўночнай чорнай глянцаванай керамікі
жалезны век
Фрагмент, V ст. да н.э.
Геаграфічны рэгіён Паўднёвая Азія
Лакалізацыя Індыя, Непал, Бангладэш, Пакістан
Датаванне VII стагоддзе да н.э.II стагоддзе да н.э.
Тып гаспадаркі жывёлагадоўля, земляробства
Пераемнасць
Культура шэрай размаляванай керамікі

Культура паўночнай чорнай глянцаванай керамікі — археалагічная культура жалезнага веку, якая ахоплівала значныя тэрыторыі Паўднёвай Азіі ў VII — II стагоддзях да н.э.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Культура атрымала сваю назву дзякуючы з’яўленню чорнай глянцавай керамікі, якая ўяўляла сабою рэдкія дарагія артэфакты, прадметы прэстыжу высакародных людзей таго часу. Чорны глянец ствараўся з дапамогай грунтавання, а потым тонкага паверхневага пакрыцця арганічнага паходжання. Найбольш старажытныя прыклады такой керамікі знойдзены ў раёне Наланды. Росквіт культуры прыйшоўся на V — III стст. да н. э. У перыяд існавання культуры адбылося станаўленне гарадоў, якія зніклі ў Паўднёвай Азіі пасля заняпаду Індскай цывілізацыі. Некаторыя даследчыкі атаясняюць пашырэнне керамікі з распащсюджаннем будызму.

Вывучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню вылучана ў 1911 г. для паўночнай Індыі. У 1971 г. археолагі прызналі, што рэгіён знаходак значна шырэйшы, аднак захавалі назву. У 2001 г. раскопкі ў Наландзе паказалі, што перыяд узнікнення паўночнай чорнай глянцаванай керамікі можа быць аднесены да 1200 г. да н. э.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]