Індская цывілізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Індская цывілізацыя

Індская цывілізацыя, цывілізацыя даліны ракі Інд, Харапская цывілізацыя, старажытная даарыйская цывілізацыя (археалагічная культура) Індыі. Існавала з сярэдзіны ІІІ тысячагоддзя да н.э. да 1716 стагоддзяў да н.э. на паўночным захадзе паўвострава Індастан (на тэрыторыі сучасных Індыі і Пакістана). Адзін з самых ранніх ачагоў урбаністычнай культуры народаў свету.

Раскопкамі адрыта каля 500 помнікаў: першасныя земляробчыя паселішчы (Мергарх), руіны сталічных гарадоў (Харапа, Махенджа-Дара, Калібанган), марскіх портаў (Латхал у Гуджараце), пагранічных крэпасцей, сельскіх пасяленняў. Археалагічныя знаходкі паказваюць існаванне развітых гандлёвых сувязей з суседзямі, магчыма з Шумерам.

Аснова эканомікі — жывёлагадоўля (буйвалы, свінні) і ірыгацыйнае земляробства (пшаніца, проса, ячмень, рыс). Развітыя манументальнае будаўніцтва, металургія бронзы.

Заняпад Індскай цывілізацыі верагодна вызначаўся некалькімі прычынамі: тэктанічным зрухам і паводкамі, спусташэннем і забалочваннем глебы, эпідэміямі і войнамі. Дравідыйскае насельніцтва даліны Інда ў гэтыя часы змяшчаецца на паўднёвы ўсход і страчвае былы ўзровень развіцця.

Генетычна звязанай з Індскай (Харапскай) цывілізацыяй лічаць постхарапскую культуру. Уплыў Індскай цывілізацыі прасочваецца ў культуры сучасных народаў Індыі і Пакістана. Індская цывілізацыя не аказала істотнага ўплыву на культуру індаарыяў — новага старажытнаіндыйскага ачагу цывілізацыі ў даліне Ганга, аддаленага ад Індскага больш як на тысячу кіламетраў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Бронзавы век Еўразіі