Скоп’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Скоп'е)
Горад
Скоп’е
макед.: Скопје
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
225 км²
Вышыня цэнтра
270 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
521 569 чалавек (2005)
Шчыльнасць
2 318 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+389 02
Паштовыя індэксы
1000
Аўтамабільны код
SK
Афіцыйны сайт
skopjeonline.com.mk
(макед.)(англ.)(алб.)
Скоп’е на карце Паўночнай Македоніі
Скоп’е (Паўночная Македонія)
Скоп’е
Скоп’е (Паўночная Македонія)
Скоп’е

Скоп’е (макед.: Скопје) — сталіца Паўночнай Македоніі, а таксама адміністрацыйна-палітычны, культурны і адукацыйна-навуковы цэнтр. Размешчаны на берагах ракі Вардар, у паўночнай частцы краіны, у цэнтры Балканскага паўвострава.

Насельніцтва 650 тыс. чал. (2000).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Скоп’е ўпершыню ўпамянута Клаўдзіем Пталамеем пад антычным імем Скупі. Горад фармуецца ў III стагоддзі да н.э., а ў 164 годзе да н.э. пападае пад уладу Рыма і становіцца цэнтрам правінцыі Мізія. У 84 або 85 годзе н.э. імператар Даміцыян заснаваў тут калонію Флавія Скупі, якая ў далейшым стала вялікім горадам.

З прыходам славян у VI стагоддзі горад быў захоплены племем брсяцы, якое дало яму імя Скоп’е. За часам праўлення балгарскага цара Самуіла Скоп’е становіцца на кароткі перыяд сталіцай Балгарскага царства. У наступным горад напераменку быў пад уладаю Візантыі і Сербіі, а 19 студзеня 1392 года быў захоплены асманамі і атрымаў імя Іскюп (Uskup).

25-26 кастрычніка 1689 года горад заняты Аўстра-венгерскім генералам Энгельберта д’Уга Пікаламіні, які быў змушаны падпаліць Скоп’е праз эпідэмію халеры. Горад гарэў цэлых два дні і неўзабаве быў поўнасцю знішчаны. У XIX стагоддзі Скоп’е зноў становіцца буйным горадам. 25 кастрычніка 1912 года канчаецца 520-летняе асманскае валоданне горадам, але ўжо налета горад займае сербскае войска.

Падчас Першай Сусветнай вайны Скоп’е знаходзіцца пад акупацыяй балгарскіх і аўстра-венгерскіх сіл, а па яе сканчэнні ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў.

У Другой Сусветнай вайне Скоп’е было паўторна акупавана Балгарыяй, саюзнікам нацысцкай Германіі. 22 красавіка 1941 года балгарскае войска Пета заняло Скоп’е і заставалася ў горадзе да капітуляцыі Балгарыі 9 верасня 1944 года.

Пасля вызвалення ад акупантаў (13 лістапада 1944 года) горад хутка развіваецца і становіцца індустрыяльным, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Сацыялістычнай Рэспублікі Македонія ў складзе Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі. 26 чэрвеня 1963 года ў 5:17 па мясцовым часе Скоп’е было разбурана землетрасеннем (6.1 балаў па шкале Рыхтэра), у выніку якога 1070 жыхароў загінулі і больш як 20000 засталіся без прытулку. Пасля землетрасення горад аднаўляецца паводле плана японскага архітэктара Кэндзо Тангэ.

Тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Горад Скоп’е падзелены на 10 абшчын. Па колькасці жыхароў найбольшая абшчына — Газі-Баба (72 617 жыхароў), найменшая — Шута-Арызары (20 800 жыхароў). Па плошчы, найбольшая абшчына — Сарай (229 км²), найменшая — Чаір (3,5 км²). Насельніцтва абшчын Сарай і Чаір пераважна албанскае, а абшчыны Шута-Арызары пераважна цыганскае.[1]

  1. Цэнтар
  2. Газі-Баба
  3. Аэрадром
  4. Чаір
  5. Кісяла-Вада
  6. Бутэл
  7. Шута-Арызары
  8. Карпош
  9. Гёрчэ-Пятроў
  10. Сарай

Адукацыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Крыніца. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана 12 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]