Ларан дэ Гувіён Сен-Сір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ларан дэ Гувіён Сен-Сір
Laurent de Gouvion-Saint-Cyr
M-Gouvion2.JPG
Партрэт Сен-Сіра пэндзля Вернэ
Дата нараджэння

13 красавіка 1764({{padleft:1764|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:13|2|0}})

Месца нараджэння

Q154728?

Дата смерці

17 сакавіка 1830({{padleft:1830|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:17|2|0}}) (65 гады)

Месца смерці

Q192574?

Званне

Маршал Францыі


Ларан дэ Гувіён Сен-Сір (фр.: Laurent de Gouvion-Saint-Cyr; 13 красавіка 1764 — 17 сакавіка 1830) — маршал Францыі.

Паступіў на службу падчас рэвалюцыі, у 1794 годзе меў ужо званне дывізіённага генерала; актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных войнах; у 1804 годзе прызначаны французскім паслом пры мадрыдскім двары.

У 1808 годзе, падчас вайны на Пірэнейскім паўвостраве, камандаваў корпусам, але за нерашучасць пры аблозе Жыроны быў пазбаўлены камандавання.

У рускай кампаніі 1812 года Сен-Сір камандаваў 6-м корпусам (баварскія войскі) і за дзеянні супраць Вітгенштэйна ўзведзены ў чын маршала. У 1813 годзе ён сфарміраваў 14-ы корпус, з якім пакінуты быў у Дрэздэне, калі сам Напалеон з галоўнай арміяй адступіў ад Эльбы. Даведаўшыся пра зыход бітвы пад Лейпцыгам, Сен-Сір спрабаваў злучыцца з войскамі Даву, якія займалі Гамбург, але гэта спроба не ўдалася, і ён вымушаны быў здацца генералу Булатову.

З 1817 па 1819 гады быў ваенным міністрам Францыі. Ён быў добра адукаваны і меў незвычайныя стратэгічныя здольнасці. Пахаваны на могілкі Пер-Лашэз.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • «Mémoires sur les campagnes des armées du Rhin et Moselle» (1829)
  • «Mémoires pour servir à l’histoire militaire sous le Directoire, le Consulat et l’Empire» (18291831)
  • «Matériaux pour servir a l’histoire de la guerre d’Espagne» (1821).
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).