Луі Даву

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луі-Нікаля Даву
фр.: Louis-Nicolas Davout
Луі-Нікаля Даву
Маршал Даву, герцаг Аўэрштэцкі
Blason Louis Nicolas d'Avout (1770-1823).svg
герб 1-га герцага Аўэрштэцкага
сцяг
Ваенны міністр Францыі
сцяг
20 сакавіка 1815 — 7 ліпеня 1815
Прэм'ер-міністр: Ж. Фушэ
Манарх: Напалеон I
Папярэднік: А.-Ж.-Г. Кларк
Пераемнік: Л. дэ Гувіён Сен-Сір
Манарх: Фрыдрых Аўгуст
мэр Савіньі-сюр-Орж
 
Адукацыя: ваенная школа ў Брыен-ле-Шато
Нараджэнне: 10 мая 1770({{padleft:1770|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:10|2|0}})
Анну (Бургундыя, цяпер — у дэпартаменце Ёна)
Смерць: 1 чэрвеня 1823({{padleft:1823|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (53 гады)
Парыж
 
Ваенная служба
Гады службы: 1788—1815
Прыналежнасць: Сцяг Францыі Першая імперыя
Род войск: пяхота
Званне: маршал Францыі
Камандаваў: 1-ы армейскі корпус (Вялікая армія)
Бітвы: Рэвалюцыйныя войны:

Егіпецкі паход:

Напалеонаўскія войны:

Айчынная вайна:

 
Узнагароды:
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Ваенны ордэн Святога Людовіка
Ордэн Жалезнай кароны (Італьянскае каралеўства)
Ордэн Белага арла
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За вайсковую доблесць»
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Хрыста
Кавалер ордэна Слана Кавалер ордэна Марыі Тэрэзіі
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана

Луі Нікаля Даву (фр.: Louis-Nicolas Davout ці D’Avout, Davoust) (10.5.1770, Ану, Шампань — 1.6.1823) - французскі ваенны дзеяч. Маршал Францыі (1804), герцаг Аўэрштэцкі (1808), прынц Экмюльскі (1809).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў бургундcкім мястэчку Ану у шляхецкай сям'і, быў старэйшым з дзяцей кавалерыйскага лейтэнанта Жана-Франсуа д'Аву (Jean-François d'Avout; 1739-1779) і Франсуазы-Адэлаіды Мінар дэ Велар (Françoise-Adelaide Minard de Velars; 1741-1810).

Скончыў ваеннае вучылішча ў Асеры ў 1785 і Парыжы 1778. У 1789 годзе падтрымаў рэвалюцыю і перайшоў у рэвалюцыйную армію, пасля чаго ў 1793 годзе стаў генералам. Удзельнічаў у вайне супраць першай антыфранцузкай кааліцыі, грамадзянскай вайне ў Вандэі, Егіпецкай і Італьянскай кампаній.

Даву лічыўся аднім з найвыдатнейшых палкаводцаў Напалеона. У 1807—08 гадах быў генералам-губернатарам Варшаўскага герцагства. З 1811 камандзір першага Эльбскага абсервацыйнага корпуса, які ў студзені 1812 года ператвораны ў першы корпус "Вялікай арміі" для вайны супраць Расіі. У ходзе Віленскай аперацыі 1812 Даву спрабаваў акружыць другую рускую армію П.І. Баграціёна; заняў 23 чэрвеня Валожын і 26 чэрвеня Мінск, чым парушыў сувязь паміж рускімі арміямі. З-за недысцыплінаванасці Жэрома Банапарта, які адмовіўся падначаліцца Даву, Баграціёну ўдалося адысці на Бабруйск. Праследуючы другую армію, Даву ўзяў Магілёў, у баі каля Салтанаўкі адкінуў Баграціёна на поўдзень, але не змог перашкодзіць яго пераправе на левы бераг Дняпра. 22 ліпеня першы корпус злучыўся з галоўнымі сіламі Напалеона каля Дуброўны, у далейшым удзельнічаў у Смаленскай аперацыі 1812. У Барадзінскай бітве Даву быў паранены. Пры адступленні з Масквы Даву камандаваў ар'ергардам арміі, жорсткімі мерамі здолеў захаваць дысцыпліну ў сваім корпусе.

У 181314 камандзір 13-га корпуса, кіраваў абаронай Гамбурга. У час "Ста дзён" Напалеона быў ваенным міністрам. Пры другой рэстаўрацыі Бурбонаў звольнены з арміі і да 1817 высланы пад нагляд паліцыі.

Пасля бітвы пры Ватэрлоа Даву высунуў саюзнікам патрабаванне абвясціць поўную амністыю ўсім асобам, якія ўдзельнічалі ў рэстаўрацыі Напалеона. У выніку перамоў саюзнікі былі вымушаныя прыняць яго патрабаванне. Даву быў адзіным маршалам Напалеона, ніколі не прыносіў прысягу Бурбонам. У 1818 Даву атрымаў доступ да двара Людовіка XVIII, а ў 1819 годзе быў узведзены ў пэры Францыі.

Памёр Даву 1 чэрвеня 1823 года ў Парыжы ад туберкулёзу лёгкіх.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Chenier Davout, duc d’Auerstaedt. — P., 1866.
  • Marquise de Blocqueville (дочь Даву). Le Maréchal Davout raconté par les siens et lui-même. — P., 1870—1880, 1887.
  • John G. Gallaher. The Iron Mashal — a biography of Louis N. Davout. — L.: The Greenhill Books, 2000.
  • Чиняков М. К. Луи-Никола Даву. — Вопросы истории. — 1999. — № 2. — С. 59-72.
  • Исходящая переписка маршала Даву (с 14 октября по 31 декабря 1811 г.) // Отечественная война 1812 года. Отд. 2. Т. 1. Спб., 1903.