Карл XIV Юхан
| Карл XIV Юхан Karl XIV Johan |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 5 лютага 1818 — 8 сакавіка 1844 | |||
| Каранацыя: | 11 мая 1818 | ||
| Папярэднік: | Карл XIII | ||
| Пераемнік: | Оскар I | ||
|
|||
| 5 лютага 1818 — 8 сакавіка 1844 | |||
| (пад імем Карл III) | |||
| Каранацыя: | 7 верасня 1818 | ||
| Папярэднік: | Карл II | ||
| Пераемнік: | Оскар I | ||
| Нараджэнне: | 26 студзеня 1763 По, Францыя |
||
| Смерць: | 8 сакавіка 1844 (81 год) Стакгольм, Швецыя |
||
| Дынастыя: | |||
| Імя пры нараджэнні: | Жан Батыст Жуль Бернадот | ||
| Бацька: | Анры Бернадот (1711-1780) | ||
| Маці: | Жанна дэ Сен-Венсан (1728-1809) | ||
| Жонка: | Дэзірэ Клары | ||
| Аўтограф: | |||
Жан Батыст Жуль Бернадот (фр. Jean-Baptiste Jules Bernadotte, пасля Карл XIV Юхан, швед. Karl XIV Johan; 26 cтудзеня 1763, По, Гасконь, Францыя — 8 сакавіка 1844, Стакгольм) — маршал Францыі (1804), удзельнік рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войн, князь Понтэ-Корве (з 1806), пасля кароль Швецыі і Нарвегіі (з 1818), заснавальнік дынастыі Бернадотаў.
Змест |
Шведскі прастол [правіць]
Гуманны абыходжанне яго з палоннымі шведамі, захопленымі ў Траве, зрабіла імя Бернадота настолькі папулярным у Швецыі, што дзяржаўны савет, сазваны шведскім каралём Карлам XIII для абрання яму пераемніка, аднагалосна вырашыў прапанаваць карону Бернадоту, калі той прыме лютэранства. За рашэннем таксама стаяла імкненне савета дагадзіць Напалеону. Бернадот пагадзіўся, і ў 1810 г. ён быў звольнены Напалеонам са службы.
21 жніўня 1810 года рыксдаг абраў Бернадота кронпрынцам Швецыі, 20 кастрычніка Бернадот прыняў лютэранства, 31 кастрычніка Бернадот быў прадстаўлены сходу дзяржаўных чыноў у Стакгольме, а 5 лістапада ўсыноўлены каралём. З гэтага часу Бернадот стаў рэгентам, а фактычна — кіраўніком Швецыі, на прастол якой афіцыйна ўступіў толькі ў 1818 г. пад імем Карла XIV Юхана. Такім чынам, ён стаў заснавальнікам дынастыі Бернадотаў у Швецыі. У 1812 г. Бернадот парваў адносіны з Францыяй і заключыў саюз з Расіяй. У 1813—1814 гг. на чале шведскіх войскаў ваяваў супраць сваіх суайчыннікаў на боку шостай антынапалеонаўскай кааліцыі.
Памёр Жан-Батыст Бернадот 8 сакавіка 1844 года. Пры падрыхтоўцы да бальзамавання на яго руцэ выявілі татуіроўку на французскай мове: «Смерць каралям!»[1].
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Карл XIV Иоанн // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл XIV Юхан
| Папярэднік: Карл XIII |
Кароль Швецыі 1818—1844 |
Пераемнік: Оскар I |