Леланд Хартвел

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Леланд Хартвел
Leland Hartwell
Дата нараджэння:

30 кастрычніка 1939({{padleft:1939|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:30|2|0}}) (74 гады)

Месца нараджэння:

Лос-Анджэлес, Каліфорнія

Краіна:

Flag of the United States.svg ЗША

Навуковая сфера:

біялогія

Альма-матэр:

Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, Масачусецкі тэхналагічны інстытут

Узнагароды і прэміі


Прэмія Ласкера (1988)
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (2001)

Леланд (Лі) Хартвел (англ.: Leland H. (Lee) Hartwell; 30 кастрычніка 1939 года, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) - амерыканскі навуковец, прэзідэнт і дырэктар Анкалагічнага даследчага цэнтра Фрэда Хатчынсана (Сіэтл). Узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне 2001 года за адкрыццё генаў, якія ўдзельнічаюць у рэгуляцыі клеткавага цыклу, і ўклад у яго даследаванне.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хартвел скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут у 1961 годзе. Спачатку ён абраў фізіку, але неўзабаве апынуўся настолькі захоплены адкрыццём структуры ДНК, што заняўся біялогіяй. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1965-1968 гадах працаваў у Каліфарнійскім універсітэце, пасля чаго пераехаў у Вашынгтонскі ўніверсітэт.

У 1970 і 1971 гадах у ходзе эксперыментаў на дражджах (Saccharomyces cerevisiae) Хартвел адкрыў гены дрожджаў, якія адказваюць за цыкл клеткавага дзялення. Мутацыі ў аналагічных генах ў чалавека могуць выклікаць анкалагічныя захворванні. У 1987 Хартвел стаў членам Нацыянальнай акадэміі навук. У 1996 годзе ён перайшоў у Анкалагічны даследчы цэнтр Фрэда Хатчынсана, у наступным годзе стаў яго прэзідэнтам і дырэктарам. У 1998 годзе атрымаў прэмію Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні.

У 2001 годзе Леланд Хартвел разам з Цімаці Хантам і Полам Нерсам атрымаў Нобелеўскую прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі за «адкрыццё ключавых рэгулятараў клеткавага цыклу».