Джэк Шостак
| Джэк Шостак | |
| англ.: Jack Szostak | |
![]() |
|
| Дата нараджэння: |
9 лістапада 1952 (59 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
| Альма-матэр: | |
| Узнагароды і прэміі | |
Джэк Шостак (анг. Jack Szostak, нар. 9 лістапада 1952, Лондан) — амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009) сумесна з Кэрал Грэйдэр і Элізабет Блэкбёрн з фармулёўкай "за адкрыццё механізмаў абароны храмасом целамерамі і фермента целамеразы" у адпаведнасці з тэорыяй, прапанаванай Аляксеем Алоўнікавым ў 1971 годзе.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Джэк Шостак вырас у Канадзе, скончыў Універсітэт МакГіл, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне клетачнай біялогіі. Абараніў дысертацыю ў Карнельскім універсітэце, пасля чаго заснаваў уласную лабараторыю ў медыцынскай школе Гарвардскага ўніверсітэта.
[правіць] Навуковая праца
Шостак ў асноўным працуе ў галіне генетыкі. Яму першаму ў свеце ўдалося сканструяваць штучную дражджавую храмасому. Ён актыўна ўдзельнічаў у праекце «Геном чалавека». Акрамя гэтага, працы Шостака дапамаглі зразумець механізм рэкамбінацыі храмасом.
[правіць] Бібліяграфія
- Hanczyc MM, Fujikawa SM, Szostak JW. Experimental Models of Primitive Cellular Compartments: Encapsulation, Growth and Division. Science, 2003; 302:618-622.
- Chen IA, Roberts RW and Szostak JW. The Emergence of Competition Between Model Protocells. Science, 2004; 305:1474-1476.
- Mansy SS, Schrum JP, Krishnamurthy M, Tobé S, Treco D, and Szostak JW. Template-directed Synthesis of a Genetic Polymer in a Model Protocell. Nature, 2008; 454:122-5.
- Zhu TF and Szostak JW. A robust pathway for protocell growth and division under plausible prebiotic conditions. J. Am. Chem. Soc., 2009, 131: 5705–5713.
[правіць] Спасылкі
| Гэта пачатак артыкулу пра вучоных-біёлагаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне Лаўрэаты 2001-2025
