Любарт Гедзімінавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзмітрый Гедзімінавіч
Памылка Lua у Модуль:Wikidata/media на радку 33: attempt to concatenate local 'value' (a table value).
COA of Gediminaičiai dynasty Lithuania.png
сцяг
Князь Галіцкі і Валынскі
1340 — 1349
Папярэднік: Юрый II Баляслаў
Пераемнік: Галіцкае княства заваявана
сцяг
Вялікі князь Валынскі
1340 — 1366
Папярэднік: Юрый II Баляслаў
Пераемнік: Аляксандр Карыятавіч
1370 — 1383
Папярэднік: Аляксандр Карыятавіч
Пераемнік: Фёдар Любартавіч
 
Нараджэнне: пасля 1300
Літва
Смерць: 1383/1385?
Уладзімір-Валынскі
Род: Гедзімінавічы
Бацька: Гедзімін
Маці: Еўна
Жонка: 1 шлюб: Ганна-Бучэ (Эфемія),[1] дачка Андрэя Галіцкага, 2 шлюб: Вольга-Агафія, дачка Канстанціна Растоўскага, пляменніца Сямёна Гордага
Дзеці: Фёдар Любартавіч, князь Валынскі (1383-1392),
Іван Любартавіч,
Лазар Любартавіч,
Сямён Любартавіч

Лю́барт-Дзмі́трый (1320 ? — 1384 ?) — валынскі (уладзімірскі і луцкі) князь, адзін з малодшых сыноў вялікага князя літоўскага Гедзіміна, верагодна, ад яго апошняй жонкі Еўны.

Выступае ў гістарычных крыніцах у 13361382 гадах. У 1330-х гадах удзельнічаў у літоўскіх наездах на Мазовію. Першым шлюбам, верагодна, жанаты з дачкой уладзіміра-валынскага князя Андрэя Юр'евіча (Ганнай ?). Пасля смерці апошняга гаспадара Галіцка-Валынскага княства Юрыя-Баляслава II Тройдзенавіча (1340), пры падтрымцы бацькі Любарт заняў Валынь. Прэтэндаваў і на Галічыну, у 1340—1349 гадах галіцкае баярства на чале з Дзмітрыем Дзядзькам намінальна прызнавала гаспадаром то Любарта, то польскага караля Казіміра III Вялікага, то венгерскага Людвіка I Вялікага. Гэта выклікала канфрантацыю паміж Любартам, з аднаго боку, і Казімірам і Людвікам, з другога. Падтрымліваў прыязныя стасункі з кіеўскім мітрапалітам Феагностам, у 1347 годзе падтрымаў яго ініцыятыву па скасаванні асобнай Галіцкай мітраполіі, каб яна не паслужыла інструментам пашырэння ўплыву Польшчы і Венгрыі на паўднёва-заходнія землі ВКЛ. Быў звязаны дынастычным шлюбам з вялікім князем маскоўскім Сямёнам Гордым: у 1350 годзе ажаніўся з яго пляменніцай Вольгай, дачкой растоўскага князя Канстанціна. У жніўні — лістападзе 1349 года Казімір пры падтрымцы Залатой Арды, Венгрыі і Мазовіі захапіў амаль усю тэрыторыю былога Галіцка-Валынскага княства, у тым ліку Берасце. У 1350 годзе войскі ВКЛ вярнулі Берасце і Валынь, нават на кароткі час авалодалі Львовам, але Галічына засталася ў руках Казіміра. У 13511352 гадах польска-венгерскія войскі здзейснілі некалькі паходаў на Берасце, Белз, Уладзімір Валынскі. У жніўні 1351 года Любарт разам з Кейстутам быў захоплены ў палон венграмі; 15 жніўня 1351 года падпісаў дагавор з Людвікам, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну, але захавала большую частку Валыні. У 1352 годзе заключыў сепаратную мірны дагавор з Казімірам і мазавецкімі князямі, але ўжо ў 1353 годзе далучыўся да наездаў Кейстута на Польшчу. Пасля працяглага перыяду мірных адносін з Казімірам (13561366) у выніку ваеннага паходу апошняга адмовіўся ад прэтэнзій на Белзскую і Холмскую землі, саступіў Польшчы заходнюю частку Валыні з цэнтрам ва Уладзіміры, якую вярнуў пасля смерці Казіміра ў 1370 годзе. У 1376 годзе ўдзельнічаў у шырокамаштабнай літоўскай выправе на Польшчу, што выклікала няўдалую для яго вайну з Людвікам у 1377 годзе, у выніку якой Любарт быў вымушаны прызнаць сябе васалам Венгрыі і пакінуць Людвіку сваіх сыноў у якасці заложнікаў. Пасля смерці Людвіка ў 1382 годзе выкупіў у венгерскіх стараст некаторыя памежныя галіцкія крэпасці (Лапацін, Алеска і іншыя).

Пры Любарце значэнне аднаго з галоўных палітычных цэнтраў ВКЛ набыў Луцк. У 1375 годзе ён згадзіўся на стварэнне першай у ВКЛ Луцкай дыяцэзіі, юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі Беларусі. Сын Любарта ад першага шлюбу, Іван, быў адным з чарнігаўскіх удзельных князёў. Ад другой жонкі Любарт меў трох сыноў — Фёдара, Лазара і Сямёна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алесь Белы. Любарт-Дзмітрый // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
  • Филевич И. П. Борьба Польши и Литвы-Руси за галицко-владимирское наследие. СПб., 1890.
  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
  • Довнар-Запольский М. В. Из истории литовско-польской борьбы за Волынь // Киевские университетские известия. 1896. № 8.
  • Paszkiewicz H. Polityka ruska Kazimierza Wielkiego. Warszawa, 1925.
  • Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Мн., 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]