Макараўка (Руднянскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Макараўка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216774
Код АКАТП
Макараўка на карце Расіі ±
Макараўка (Руднянскі раён) (Расія)
Макараўка (Руднянскі раён)
Макараўка (Руднянскі раён) (Смаленская вобласць)
Макараўка (Руднянскі раён)

Макараўка (руск.: Макаровка) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Любавіцкага сельскага паселішча. Насельніцтва — 10 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 20 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 8 км на поўнач ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Макараўка. За 9 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Красное на лініі МаскваМінск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі