Быстроўка (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Быстроўка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Дурышкі
Плошча
  • 0,46 км²
Насельніцтва
  • 31 чал. (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216770
Код АКАТП
Быстроўка на карце Расіі ±
Быстроўка (Смаленская вобласць) (Расія)
Быстроўка (Смаленская вобласць)
Быстроўка (Смаленская вобласць) (Смаленская вобласць)
Быстроўка (Смаленская вобласць)

Быстроўка (руск.: Быстровка) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Казіміраўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 31 жыхар (2007).

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на поўдзень ад Рудні, за 10 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск. За 10 км на поўнач ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года[1].

У 1963 годзе ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР вёска Дурышкі Руднянскага сельскага раёна пераназвана ў Быстроўку[2].

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 5 чэрвеня 1963 года «Пра пераназванне некаторых населеных пунктаў Смаленскай вобласці» // Ведамасці Вярхоўнага Савета РСФСР. — 1963. — № 23. — С. 499—500.