Хахлы (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Хахлы
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216772 і 216780
Код АКАТП
Хахлы на карце Расіі ±
Хахлы (Смаленская вобласць) (Расія)
Хахлы (Смаленская вобласць)
Хахлы (Смаленская вобласць) (Смаленская вобласць)
Хахлы (Смаленская вобласць)

Хахлы (руск.: Хохлы) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Клярынаўскага сельскага паселішча. Станам на 2007 год пастаяннага насельніцтва не мае.

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 31 км на поўнач ад Рудні, за 20 км на паўночны захад ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў - Рудня, на беразе ракі Сухая Паленіца. За 33 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі