Высокая Жар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Высокая Жар
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216767 і 216790
Код АКАТП
Высокая Жар на карце Расіі ±
Высокая Жар (Расія)
Высокая Жар
Высокая Жар (Смаленская вобласць)
Высокая Жар

Высокая Жар (руск.: Высокая_Жарь) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чысцікоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 9 жыхароў (2007). У 2013 годзе вёска вымерла. Кінутыя хаты былі разабраны ці згарэлі ў вясновых пажарах.

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 7 км на паўднёвы ўсход ад Рудні, за 2 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск. За 5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Плоская на лініі Смаленск — Віцебск. У вёску вядзе дзве дарогі - праз в. Загоціна і прамая грунтоўка ад дарогі на в. Чысцік.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1] У 1943 годзе недалёка ад вёскі быў штаб пры наступе на г. Рудня.

Зноскі