Шаровічы (Руднянскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шаровічы
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216764 і 216790
Код АКАТП
Шаровічы на карце Расіі ±
Шаровічы (Руднянскі раён) (Расія)
Шаровічы (Руднянскі раён)
Шаровічы (Руднянскі раён) (Смаленская вобласць)
Шаровічы (Руднянскі раён)

Шаровічы (руск.: Шеровичи) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чысцікоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 581 жыхар (2007).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 2 км на паўднёвы ўсход ад Рудні, праз вёску праходзіць аўтадарога Р120 АролВіцебск. За 2 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 450 км на лініі Смаленск — Віцебск. У населеным пункце маецца няпоўная сярэдняя школа, два крамы, фельчарскі пункт, бібліятэка. Па выхадных працуе мясцовы ДК.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]