Максімілян Кольбэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Максімілян Кольбэ
Maximilian Kolbe
Fr.Maximilian Kolbe 1939.jpg
Свецкае імя:

Раймунд Кальбе

Нараджэнне:

8 студзеня 1894(1894-01-08)
Здуньска-Воля, Царства Польскае, Расійская імперыя

Смерць:

14 жніўня 1941(1941-08-14) (47 гадоў)
Асвенцым, Польшча

Шануецца:

у Рымска-Каталіцкай Царквы

Беатыфікаваны:

17 кастрычніка 1971

Кананізаваны:

10 кастрычніка 1982

Дзень памяці:

14 жніўня

Заступнік:

зняволеных, журналістаў, сям'і, XX стагоддзя

Падзвіжніцтва:

пакутніцтва

Максімілян Марыя КОЛЬБЭ (свецкае імя: Раймунд; 8 студзеня 1894, г. Здунска-Воля, цяпер у Лодзінскім ваяв., Польшча — 14 жніўня 1941) — каталіцкі рэлігійны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Грыгарыянскі універсітэт у Рыме (1919). Манах ордэна францысканцаў, з 1918 ксёндз. 3 1919 выкладаў у Кракаўскай францысканскай семінарыі. Доктар філасофіі (1915), доктар тэалогіі (1919).

У 1922—27 служыў у Гродзенскім кляштары францысканцаў. У 1927 заснаваў у в. Папротня Лодзінскага ваяв. францысканскі комплекс Непакалянаў (адзін з найбольшых у свеце) і быў яго кіраўніком. Заснавальнік і рэдактар каталіцкіх выданняў, у т.л. часопіса «Rycerz Niepokalanej» («Рыцар Бязгрэшна Зачаўшай», з 1922) і газеты «Mały Dziennik» («Малая газета», з 1935). У 1930—36 праводзіў місіянерскую дзейнасць у Кітаі і Японіі, вьдаваў «Rycerz…» на мясцовых мовах, заснаваў кляштары і семінарыі. У 1936 вярнуўся ў Польшчу. У час германскай акупацыі Польшчы хаваў асоб, якіх расшуквалі нацысцкія ўлады. 3 дазволу акупацыйнай адміністрацыі выдаў адзіны нумар «Rycerzа…». 17.2.1941 арыштаваны гестапа і 28.5.1941 змешчаны ў канцлагер Асвенцым. Добраахвотна прапанаваў сябе замест аднаго з прызначаных да пакарання смерцю вязняў.

17.10.1971 беатыфікаваны, 10.10.1982 кананізаваны. Дзень памяці 14 жніўня.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі ў Непакалянаве і Удзеле, мемарыяльная дошка ў касцёле Гродзенскага кляштара францысканцаў. Яго духоўнаму подзвігу прысвечаны мастацкі фільм польскага рэжысёра К. Занусі «„Жыццё за жыццё“. Максімілян Кольбэ» (1990).