Макс Фрыш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Макс Фрыш
Max Frisch
Swiss-Commemorative-Coin-2011a-CHF-20-obverse.png
Дата нараджэння:

15 мая 1911
Цюрых, Швейцарыя

Дата смерці:

4 красавіка 1991
Цюрых, Швейцарыя

Грамадзянства:

Сцяг ШвейцарыіШвейцарыя

Род дзейнасці:

раманіст, драматург, філосаф

Жанр:

раман, п'еса

Прэміі:
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры

Іерусалімская прэмія (1965)

Макс Фрыш (ням.: Max Frisch; 15 мая 19114 красавіка 1991) — швейцарскі раманіст і драматург, які высока ацэнены ў пасляваеннай нямецкамоўнай літаратуры.

Вокладка п'есы «Бідэрман і падпальшчыкі», 1953
Вокладка рамана «Штылер», 1954

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Фрыша быў архітэктарам, маці служыла гувернанткай. Вучыўся з 1930 па 1932 год у Цюрыхскім універсітэце — вывучаў германістыку. Пасля смерці бацькі кінуў вучобу і паступіў на службу газетным рэпарцёрам. Тым часам піша «Юрг Рэйнгарт» (1934) і «Адказ з цішыні» (1937). У 1936 годзе паступае на архітэктурнае аддзяленне Цюрыхскай вышэйшай тэхнічнай школы і канчае яго ў 1940-м годзе. У гэты ж перыяд ён чытае раман Готфрыда Келера «Зялёны Генрых» і расчароўваецца ва ўласнай творчасці.

Падчас другой сусветнай вайны Фрыша заклікаюць у войска, дзе ён пачынае весці дзённік, які публікуе ў 1940-м годзе пад назвай «Лісткі з рэчавага мяшка», затым з'яўляецца раман «J’adore ce qui me brule», які з французскага перакладаецца як «Люблю тое, што мяне спальвае».

Нягледзячы на празаічную дзейнасць, Фрыш зарабляе на жыццё да 50-х гадоў працай архітэктара. Пачынаючы з другой паловы 40-х гадоў Фрыш працуе для тэатра і піша п'есы: «Санта Крус», «Яны зноў спяваюць», «Кітайская сцяна» і шматлікія іншыя.

Сусветную вядомасць Максу Фрышу прынеслі тры раманы: «Штылер» (1954), «Homo Faber» (1957) і «Назаву сябе Гантэнбайн» (1964).

У 60-я гады Фрыш шмат падарожнічае, наведвае Японію, ЗША і іншыя краіны. У 1972 годзе ён пасяляецца ў Берліне, а напачатку 80-х гадоў перасяляецца ў ЗША, дзе жыве ў Нью-Ёрку са сваёй спадарожніцай жыцця Эліс Лок-Керы, якой ён прысвячае частку сваіх дзённікаў. Гэтыя дзённікі, знойдзеныя ў архівах яго сакратаркі, апублікаваны ў сакавіку 2010 года. У іх месцяцца разважанні пра жыццё ў ЗША падчас прэзідэнцтва Рональда Рэйгана[1].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

П'есы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Нейштацкая літаратурная прэмія

Шаблон:Іерусалімская прэмія


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.