Марцін Беерынк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Вілем Беерынк
нідэрл.: Martinus Willem Beijerinck
Марцін Беерынк, 1890-я гады.
Марцін Беерынк, 1890-я гады.
Дата нараджэння 16 сакавіка 1851(1851-03-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1931(1931-01-01)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці энтамолаг, біёлаг, мікрабіёлаг, прафесар, вірусолаг, батанік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мікрабіялогія, батаніка, вірусалогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Jan Smit[d]
Вядомы як адзін з першаадкрывальнікаў вірусаў
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Beij.».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Аўтар найменняў шэрага мікрабіялагічных таксонаў. Паводле кодэкса наменклатуры бактэрый гэтыя назвы дапаўняюцца абазначэннем «Beijerinck».
Martinus Beijerinck на Віківідах
Старонка на Віківідах
Martinus Beijerinck на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Марцін Вілем Беерынк (нідэрл.: Martinus Willem Beijerinck, 16 сакавіка 1851, Амстэрдам, Нідэрланды1 студзеня 1931) — галандскі батанік і мікрабіёлаг, адзін з заснавальнікаў вірусалогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў тэхнічную школу ў г.Дэлфт. Атрымаў ступень доктара навук у Лейдэнскім універсітэце ў 1877 годзе.[4]. Працаваў настаўнікам мікрабіялогіі ў сельскагаспадарчай школе ў г. Вагенінген (цяпер Вагенінгенскі ўніверсітэт), а затым у Вышэйшай політэхнічнай школе ў г.Дэлфт (у цяперашні час Дэлфцкі тэхнічны універсітэт) (з 1895). Ён заснаваў Дэлфцкую школу мікрабіялогіі. Яго даследаванні ў сельскагаспадарчай і прамысловай мікрабіялогіі прынеслі фундаментальныя адкрыцці ў галіне біялогіі.

Марцін Беерынк лічыцца адным з заснавальнікаў вірусалогіі.[5][6][7][8] У 1898 годзе ён паўтарыў вопыты Дз.І.Іваноўскага і назваў атрыманыя мікраарганізмы «фільтруючыміся вірусамі»[9].

Беерынк, аднак, прытрымліваўся гіпотэзы аб тым, што вірус з'яўляецца нейкай вадкай матэрыяй, называючы вірусны раствор сontagium vivum fluidum[10]- заразнай жывой вадкасцю. Дадзенае прадстаўленне аб вірусах, не як часціцах, а растваральнай матэрыі, было аспрэчана неўзабаве пасля смерці Беерынка.

Вылучыў чыстыя культуры азотфіксавальных клубеньчыкавых бактэрый (1888) і азотбактэру (1901).

Аўтар навуковых прац па жыццядзейнасці мікраарганізмаў, глебавай мікрабіялогіі, развіцці вышэйшых раслін, пра ролю бактэрый у кругавароце рэчываў у прыродзе.

Беерынк вынайшаў культуру накаплення — асноўны метад вывучэння мікробаў з навакольнага асяроддзя. Яму часта няправільна прыпісваюць распрацоўку ідэі экалагічнай мікрабіялогіі, што «усё ёсць усюды, але, навакольнае асяроддзе выбірае", якая належыць Лоўрэнсу Баасу Бэкінгу.[11][12]

Прафесар (1895).

Замежны член-карэспандэнт Расійскай АН (1924), ганаровы член АН СССР (1929).

Беерынк быў неардынарнай асобай. Ён зневажальна ставіўся да студэнтаў, ніколі не ажаніўся, і меў мала прафесійных супрацоўніцтваў. Ён быў таксама вядомы сваім аскетычным ладам жыцця і сваімі несумяшчальнымі поглядамі на навуку і шлюб . Яго нізкая папулярнасць сярод яго вучняў перыядычна прыгнятала яго, таму што ён вельмі любіў распаўсюджваць свой энтузіязм у біялогіі ў школе.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Беерынка быў названы кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. а б Martin Wilhelm Beijerinck // http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=2005 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Martinus Willem Beijerinck — 2009.
  3. dataset Library TU Delft — 2017. Праверана 20 мая 2019.
  4. Chung, K. T.; Ferris, D. H. (1996). "Martinus Willem Beijerinck (1851-1931): Pioneer of General Microbiology" (PDF). ASM News. Washington, D.C.: American Society For Microbiology. 62 (10): 539–-543. Архівавана з арыгінала (PDF) 25 красавіка 2012. Праверана 2 лютага 2013. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 2 лютага 2013.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 2 лютага 2013.
  5. Lustig, Alice; Levine, Arnold J. (1992). "One Hundred Years of Virology". Journal of Virology. Washington, D.C.: American Society for Microbiology. 66 (8): 4629–-4631. ISSN 1098-5514. PMC 241285. PMID 1629947.
  6. Bos, L. (1995). "The Embryonic Beginning of Virology: Unbiased Thinking and Dogmatic Stagnation". Archives of Virology. 140: 613–-619. ISSN 0304-8608.
  7. Zaitlin, Milton (1998). "The Discovery of the Causal Agent of the Tobacco Mosaic Disease" (PDF). In Kung, S. D.; Yang, S. F. (рэд-ры). Discoveries in Plant Biology. Hong Kong: World Publishing Co. pp. 105–-110. ISBN 978-981-02-1313-8. {{cite book}}: Невядомы параметр |chapterurl= ігнараваны (прапануецца |chapter-url=) (даведка)
  8. Lerner, K. L.; Lerner, B. W., рэд-ры (2002). World of Microbiology and Immunology. Thomas Gage Publishing. ISBN 0-7876-6540-1. Beijerinck asserted that the virus was liquid, but this theory was later disproved by Wendell Stanley, who demonstrated the particulate nature of viruses. Beijerinck, nevertheless, set the stage for twentieth-century virologists to uncover the secrets of viral pathogens now known to cause a wide range of plant and animal (including human) diseases
  9. Pennazio S (2007). "Genetics and virology: Two interdisciplinary branches of biology". Rivista di Bilogia. 100 (1): 119–46. PMID 17592822.
  10. Beijerinck, M. W. Über ein Contagium vivum fluidum als Ursache der Fleckenkrankheit der Tabaksblätter ( (ням.)) // Verhandelingen der Koninklyke akademie van Wettenschappen te Amsterdam. — 1898. — Т. 65. — С. 1—22. Перакладзена англ.мову ў Phytopathological classics. Пад рэд. Johnson, J. — St. Paul, Minnesota: American Phytopathological Society, 1942. — Т. 7. — С. 33–-52.
  11. de Wit R, Bouvier T. (2006). "Everything is everywhere, but, the environment selects'; what did Baas Becking and Beijerinck really say?". Environmental Microbiology. 8 (4): 755–758. doi:10.1111/j.1462-2920.2006.01017.x. PMID 16584487. Праверана 2008-09-16.(недаступная спасылка)
  12. Bass-Becking, Lourens G.M. (1934). Geobiologie of inleiding tot de milieukunde. The Hague: W.P. Van Stockum & Zoon.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]