Мечыслаў Карловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мячыслаў Янавіч Карловіч
фота
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Mieczysław Karłowicz

Дата нараджэння

11 снежня 1876(1876-12-11)

Месца нараджэння

Сцяг Расіі в. Вішнёва, Свянцянскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

8 лютага 1909(1909-02-08) (32 гады)

Месца смерці

Сцяг Аўстра-Венгрыі горы Татры, Аўстра-Венгрыя

Прафесіі

кампазітар

Commons-logo.svg Мячыслаў Янавіч Карловіч на Вікісховішчы

Мечыслаў Карловіч (11 снежня 1876, Вішнева, Свянцянскі павет, Віленская губерня — 8 лютага 1909, горы Татры) — кампазітар і дырыжор. Вядомасць атрымаў дзякуючы сваім сімфанічным кампазіцыям. Творчасць адносяць да плыні позняга рамантызму. Аматар Татраў, фатограф і публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Вішневе (цяпер у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці). Вішнева ў той час належала яго бацькам. Быў сынам Ірэны Сулістроўскай і Яна Аляксандра Карловіча, выбітнага этнолага і мовазнаўцы. Шэсць гадоў ад нараджэння пражыў на радзіме. У 1882 Карловічы прадалі маёнтак і пераехалі спачатку ў Гейдэльберг, потым у Прагу і Дрэздэн, а ў 1887 пасяліліся ў Варшаве.

Мечыслаў з дзяцінства выхоўваўся ў музычнай атмасферы, з сямі гадоў навучаўся ігры на скрыпцы. Падчас побыту ў Празе і Дрэздэне пазнаёміўся з сімфанічнай музыкай і операй. У Варшаве ён працягваў навучацца музыцы, а таксама паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт (натуральныя навукі), а потым вывучаў філасофію ў Берліне. Ужо падчас навучання пачаў пісаць музыку. Таксама займаўся музычнай публіцыстыкай. Па вяртанні ў Варшаву ў 1901 закончыў універсітэт. У 1903 у рамках Варшаўскага музычнага таварыства заснаваў скрыпкавы аркестр. Трагічна загінуў у Татрах падчас раптоўнага сыходу снежнай лавіны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • І. Шумская. Мечыслаў Карловіч. Забыты беларускі геній. - Мінск: «Харвест», 2013.