Мсціслаў Уладзіміравіч
Мсціслаў-Канстанцін Уладзіміравіч «Храбры» або «Удалы» — князь тмутараканскі, сын Уладзіміра Святаславіча.
У 1016 вёў барацьбу з хазарамі і дапамог грэкам авалодаць Таўрыдай. У 1022 аб'явіў вайну касогам, якая скончылася шчаслівым для Мсціслава паядынкам з касожскім князем Радзедзяй. У 1023 Мсціслаў, сабраўшы падуладных яму касогаў і хазараў, пайшоў на Кіеў у час адсутнасці там Яраслава, але кіяўляне не прынялі яго. Каля Ліствена, на берагах ракі Руды, адбылася бітва паміж Мсціславам і Яраславам, якая скончылася перамогай Мсціслава. Аднак Мсціслаў перадаў вялікае княжанне Яраславу, а сам абмежаваўся ўсходняй часткай тагачаснай Русі (на ўсход ад Дняпра). У 1031 дапамог Яраславу авалодаць Чэрвенскімі гарадамі. Памёр у 1036, паводе іншых звестках — у 1034 годзе. Па словах летапісу, Мсціслаў ніколі не быў пераможаны, быў міласцівы да народа, любіў дружыну і вызначыўся рэлігійнасцю. Мсціслава таксама завуць першым северскім князем, з прычыны валодання ім краінай па левым беразе Дняпра, якая адпавядала зямлі севяранаў. Адзіны сын Яўстафій памёр у 1033 годзе.
Літаратура [правіць]
- Мстислав Владимирович Храбрый // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.