Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
Minsk Museum of Modern Fine Art Entrance.JPG
Профіль мастацкі
Дата заснавання 18 мая 1998
Падпарадкаванасць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжанне г. Мінск, пр. Незалежнасці, 47, 220005
Памеры фонду 1488
Агульная плошча 2812,3
Выставачная плошча 270,2
Плошча запаснікаў 88
Дырэктар Шаранговіч Наталля Васілеўна[1]
Тэлефон (+017) 213-37-34
Адкрыты 10.00–18.00, акрамя нядзелі і панядзелка

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск) — музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску (Беларусь).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 704 ад 13 чэрвеня 1997 года (дырэктар В. П. Шаранговіч). Адкрыццё выставачных залаў адбылося 18 мая 1998 года. Першая экспазіцыя пад назвай «Новая калекцыя» паклала пачатак актыўнай выставачнай дзейнасці Музея, які складаецца з выставачнай залы (плошча 147,7 м²), малой выставачнай залы (плошча 54,2 м²), галерэі (плошча 68,3 м²), хола для фотавыставак (плошча 102,8 м²). На 2000 год у зборы захоўвалася больш за 1450 экспанатаў. Аснову калекцыі складаюць творы беларускага мастацтва ХХ ст. (жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фатаграфія), таксама захоўваюцца творы замежнага мастацтва.

Асноўнай мэтай дзейнасці музея з'яўляецца фарміраванне музейнай калекцыі і яе навуковая апрацоўка. Праца з фондамі ўключае ў сябе стварэнне аптымальных прыёмаў для адбору, захоўвання, даследавання і выкарыстання музейных экспанатаў, а таксама папулярызацыю прадметаў музейнага збору.

Музейны збор папаўняецца часткова ў форме набыцця за сродкі Міністэрства культуры, часткова за сродкі фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, і галоўным чынам за кошт мастакоў.

Супрацоўнікі музея ўдзельнічаюць у распрацоўцы навуковых канцэпцый, сцэнарыяў, тэматычных структур і мастацкага рашэння выстаў.

Музей супрацоўнічае з музейнымі арганізацыямі, галерэямі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, вядзецца распрацоўка кірункаў супрацоўніцтва з замежнымі структурамі. Музей штогод праводзіць 10—12 перасоўных выставак беларускага і замежнага мастацтва з фондавых матэрыялаў у інш. выставачных залах Беларусі і за яе межамі.

Штогод выставачныя праекты музея прадстаўляюцца ў Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага, Баранавіцкім краязнаўчым музеі, выставачных залах Гомельскага палацава-паркавага ансамблю і Полацкага гісторыка-культурнага музею-запаведніку. Праект музея «Маладыя мастакі Беларусі» паспяхова рэалізаваны ў Маскве і ў буйных гарадах Беларусі. Аддзел фондаў музея прымае на экспанаванне на працягу года больш за 4000 адзінак захоўвання на 40-45 выставак.

Творы з фондаў за час існавання Музея былі экспанаваны ў Расіі, Украіне, Польшчы, Германіі, Францыі, Бельгіі, Італіі, Кітаі.

Новы накірунак развіцця музея — культурна-адукацыйныя праграмы. У залах музея праводзяцца публічныя лекцыі, кінапаказы і другія мерапрыемствы, напрыклад, як «міжнародны Чэмпіянат па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка», адбыўшыся 21—22 верасня 2013 года. Музей рыхтуе і арганізоўвае майстар-класы і сустрэчы з вядомымі мастакамі. Гэта з'яўляецца ўнікальнай магчымасцю для наведвальнікаў пазнаёміцца з новымі тэхналогіямі, методыкамі і аўтарскімі напрацоўкамі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дабравольская, Л. І. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва / Л. І. Дабравольская // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 13.
  • Музей сучаснага выяўленчага мастацтва=Тhе Museum of Modern Fine Arts: [Праспект] / М-ва культуры Рэсп. Беларусь: [Уступ. арт. В.Шаранговіча]. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2000. — [31] с.
  • Антонава Т. Праспект Скарыны, 47: тут можна наталіць духоўную смагу / / Звязда. — 1998. — 21 мая.
  • Каб адлюстраваць эпоху…: Спроба адказаць на пытанне — якім быць Музею сучас. мастацтва / В. Шаранговіч, Л. Шчамялёў, Я. Шунейка і інш. / / ЛіМ. — 1999. — 22 кастр.
  • Маскалевіч Л. В. «… На яго цела надзець кашулю» / / Культура. — 1998. — 27 лют. — 6 сак. (№ 3).
  • Мяркуюць «профі» / / Культура. — 1998. — 27 лют. — 6 сак. (№ 8). Салавей Л. Музей — не ровар, каб яго вынаходзіць метадам спроб і памылак / / Культура. — 1997. — 21-27 чэрв. (№ 24).
  • Сасноўскі А. Музею сучаснага мастацтва ў Мінску — быць! / / Чырвоная змена. — 1997. — 15 мая.
  • Шаранговіч В. П. З якога часу адлічваць «сучаснасць»? / / Культура. — 1998. — 27 лют. — 6 сак. * (№ 8).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Старонка музея на Museum.by

Зноскі