Мякатніца адналістая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мякатніца адналістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malaxis monophyllos (L.) Sw.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43643
NCBI  426910
EOL  1139504
IPNI  642358-1
TPL  kew-118425

Мякатніца адналістая[3][4] (Malaxis monophyllos) — кветкавая расліна сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая жаўтавата-зялёная травяністая расліна з падземным клубнем і тонкім трохгранным, каля асновы клубнепадобна-патоўшчаным сцяблом вышынёй 6—30 см. Ліст адзіночны, прадаўгаваты або яйцападобны, даўжынёй 3—10 см, тупы або завостраны, звужаны ў доўгі сцеблаабдымны чаранок, размешчаны каля асновы сцябла. Край ліст гладкі. Кветкі дробныя, бледна-зялёныя, сабраны ў доўгую прамую шматкветкавую гронку. Губа каля асновы шырокаяйкападобная, увагнутая, на верхавінцы завостраная, з 5 жылкамі. Калякветнікі ланцэтныя, завостраныя. Плод — сухая каробачка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Галарктычны трапагенны від. Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя Еўропа, Міжземнамор’е, Малая Азія, Сібір, Далёкі Усход, Манголія, Японія, Кітай, Паўночная Амерыка. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах у межах вялікай раўніннай часткі арэала. Месцы росту: сфагнавыя балоты і забалочаныя лясы (ельнікі, бярэзнікі), багністыя берагі вадаёмаў.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні. Размнажэнне насеннае, зрэдку вегетатыўнае.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]