Мікалай Канстанцінавіч Старшынаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Канстанцінавіч Старшынаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 снежня 1924(1924-12-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лютага 1998(1998-02-06)[2] (73 гады) ці 5 лютага 1998(1998-02-05)[1] (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, перакладчык
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Мікалай Канстанцінавіч Старшы́наў[3] (руск.: Николай Константинович Старшинов; 6 снежня 1924 — 6 лютага 1998) — рускі савецкі паэт, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Маскве. У 1942 годзе скончыў школу і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў 2-е Ленінрадскае пяхотнае вучылішча і атрымаў званне старшы сяржант[4]. З 1943 года на Заходнім фронце — памочнік камандзіра кулямётнага ўзвода, рэдагаваў баявы лісток[5][4]. У баях пад Спас-Дземенскам быў цяжка паранены[5][4]. У 1944 годзе М. К. Старшынаў дэмабілізаваны і паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве[4][5]. Інстытут скончыў у 1955 годзе. З 1955 года загадваў аддзелам паэзіі ў часопісе «Юность» і адначасова займаў пасаду кіраўніка літаратурнага аб’яднання Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1972 года на працягу дваццаці гадоў быў рэдактарам альманаха «Поэзия» выдавецтва ЦК УЛКСМ «Маладая гвардыя»[4].

Памёр М. К. Старшынаў 6 лютага 1998 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве[6].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя вершы пачаў пісаць у 12-гадовым узросце[4]. Друкаваўся з 1943 года[3]. Аўтар паэтычных зборнікаў «Сябрам» (1951), «Пратока» (1966), «Астннік» (1973), «Ранні час» (1977), «Тваё імя» (1980), паэм «Гвардыі радавы» (1947), «Сямёнаўна» (1973), кнігі апавяданняў «Белы камень» (1968), кнігі «Памятны ўрок» (1980) і інш. Пераклаў на рускую мову асобныя творы А. Вялюгіна, М. Танка, А. Русецкага[3]. Займаўся перакладамі літоўскай і фінскай паэзіі[4]. Таксама М. К. Старшынаў займаўся збіраннем частушак і апублікаваў зборнікі «Частушкі з карцінкамі» (1991), «Дазвольце вас пацешыць» (1992), «Ой, Сеямёнаўна!» (1992)[4].

Вершы паэта перакладзены на англійскую, нямецкую, іспанскую, нідэрландскую, польскую, чэшскую, румынскую мовы[4]. Асобныя вершы пераклалі на беларускую мову К. В. Камейша і Ю. Свірка[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Старшы́наў Мікалай Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 164. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Пьяных М. Ф. Старшинов, Николай Константинович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / РАН, ИРЛИ (Пушкинский Дом) ; под ред. Н. Н. Скатова. — М.: ОЛМА-ПРЕСС Инвест, 2005. — Т. 3. — С. 423―424. — 829 с. — ISBN 5-94848-211-1. (руск.)
  • СТАРШИ́НОВ Николай Константинович // Литературный энциклопедический словарь. / Под редакцией В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]