Мікола Папека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Мікалаевіч Папека)
Мікола Папека
Мікола Папека, 2004 г.
Мікола Папека, 2004 г.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 снежня 1961(1961-12-28) (62 гады)
Месца нараджэння
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пчаляр
Жанр верлібр
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міко́ла (Мікала́й Мікала́евіч) Папе́ка (нар. 28 снежня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт, пчаляр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 снежня 1961 года ў вёсцы Турная Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Аляхновіцкую сярэднюю школу (1979), Смілавіцкі саўгас-тэхнікум (1981, па прафесіі тэхніка-пчаляра), Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Кіеве (1981—1986, па спецыяльнасці заатэхніка-пчаляра).

З 1986 года жыве ў вёсцы Лінава Пружанскага раёна. Працаваў пчаляром у лясніцтве, цяпер — на ўласнай гаспадарцы.

Заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі», пераможца якой штогод атрымоўвае пуд мёду. Член Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

30 лістапада 2020 года затрыманы па крымінальнай справе за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў[2]. 8 чэрвеня 2021 года асуджаны на 2 гады «хіміі» за ўдзел у карагодзе на праезнай частцы ў Брэсце 13 верасня 2020 года[3]. З 13 верасня 2021 года адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 21 у Мазыры. 16 верасня 2021 года сумеснай заявай пяццю арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі ПЭН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[4]. У пачатку красавіка Міколу Папеку ўзмацнілі пакаранне і перавялі яго ў калонію на 8,5 месяцаў. 17 снежня 2022 года выйшаў на волю з магілёўскай калёніі № 15.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, з жонкай Святланай (працуе настаўніцай) маюць двух сыноў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вершы пачаў складаць у школьным узросце, аднак усе яны былі страчаныя падчас навучання ў тэхнікуме. Друкаваўся ў часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», абласной і раённай перыёдыцы.

У 1999 годзе ў серыі «Брэсцкае вогнішча» выйшаў яго першы зборнік вершаў «Чарнавікі…» з прадмовай Міколы Купрэева. За выхад кнігі аўтар выказаў падзяку сваім «двукрылым фундатарам» — пчолам[5]. У 2000 годзе за гэты зборнік Мікола ўзнагароджаны прэміяй «Гліняны Вялес-99».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікола Папека. Чарнавікі…. — Брэст: Брэсцкая друкарня, 1999. — 92 с. — (Берасцейскае вогнішча). — 300 экз. — ISBN 985-6413-40-0.
  • Іван Юльянавіч Здановіч. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]