Наталля Гінзбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Наталля Гінзбург
Natalia Ginzburg
Sandro Pertini e Natalia Ginzburg.jpg
Імя пры нараджэнні:

Наталля Леві

Псеўданімы:

Алесандра Тарнімпартэ

Дата нараджэння:

16 ліпеня 1916({{padleft:1916|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})

Месца нараджэння:

Палерма

Дата смерці:

7 кастрычніка 1991({{padleft:1991|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:7|2|0}}) (75 гадоў)

Месца смерці:

Рым

Грамадзянства:

Італія

Род дзейнасці:

пісьменнік, Палітык, Аўтар, перакладчык, Q6625963? і драматург

Дэбют:

«Дзеці», 1933

Наталля Гінсбург (італ.: Natalia Ginzburg; 14 ліпеня 1916, Палерма6/7 кастрычніка 1991, Рым) — італьянская пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Наталля Леві нарадзілася ў Палерма ў яўрэйскай сям'і, якая паходзіла з Трыесту. Яе бацька Джузэпэ Леві, універсітэцкі выкладчык, і тры браты былі арыштаваны і асуджаны па справе антыфашызму.

Дзяцінства і маладосць Наталля правяла ў Турыне, дзе захапілася літаратурнай дзейнасцю. Дэбютавала ў 1933 годзе першым расказам «Дзеці» («I bambini»), апублікаваным у часопісе «Solaria». У 1938 годзе ажанілася з Леонэ Гінсбургам і ад гэтага часу новым прозвішчам падпісвала ўсе свае творы.

У гэтыя гады ўсталявала трывалыя стасункі з прадстаўнікамі турынскага антыфашысцкага руху і ў прыватнасці з інтэлектуаламі вакол выдавецтва «Einaudi», з якімі яе муж, універсітэцкі выкладчык рускай літаратуры супрацоўнічаў з 1933 года.

У 1940 годзе следам за мужам едзе ў высылку ў Абруца, дзе засталася да 1943 года. У 1942 годзе піша і друкуецца пад псеўданімам Алесандра Тарнімпартэ. Першы раман «Вуліца, якая вядзе ў горад» («La strada che va in città») выйшаў у 1945 годзе.

У лютым 1944 года пасля смерці мужа ў вязніцы Наталля вяртаецца ў Турын, дзе да канца другой сусветнай вайны працуе ў выдавецтве «Einaudi».

У 1947 годзе выходзіць другі раман пісьменніцы «Так было» («È stato così»), за які яна атрымала літаратурную прэмію «Tempo».

У 1950 годзе выходзіць замуж за англіста Габрыэле Бальдсіні, дырэктара Інстытута італьянскай культуры ў Лондане. Для Наталлі пачынаецца прадуктыўны творчы перыяд, у якім яна арыентуецца збольшага на ўспаміны і псіхалагічны аналіз.

У 1952 годзе выходзяць «Усе нашыя ўчора» («Tutti i nostri ieri»), у 1957 — зборнік доўгіх расказаў і раман «Стралец» («Sagittario»), у 1961 — «Галасы вечара» («Le voci della sera»).

У 1962 годзе выходзіць зборнік эсэ «Маленькія годнасці» («Le piccole virtù»), у 1963 годзе аўтар атрымала прэмію «Strega» за «Сямейны лексікон» («Lessico famigliare»).

У 1969 годзе памірае муж пісьменніцы, і ад таго часу яна прысвячае сябе выключна літаратуры.

У 1983 годзе балатуецца ў парламент у спісах Камуністычнай партыі Італіі.

Памерла ў Рыме ў 1991 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons