Нямецкая Вікіпедыя
Deutschsprachige Wikipedia |
|
![]() |
|
| URL: | |
|---|---|
| Камерцыйны: |
Дабрачынны |
| Тып сайта: |
Сеткавая энцыклапедыя |
| Рэгістрацыя: |
Неабавязковая |
| Мова: | |
| Уладальнік: | |
| Пачатак працы: | |
| Колькасць артыкулаў: |
1 587 967 |
| Колькасць старонак: |
4 417 901 |
| Колькасць правак: |
124 155 025 |
| Зарэгістраваных удзельнікаў: |
1 665 164 |
| Актыўных удзельнікаў: |
20 795 |
| Адміністратараў: |
269 |
| Глыбіня: |
89.3 |
Нямецкая Вікіпедыя (ням.: Deutsche Wikipedia), раздзел Вікіпедыі на нямецкай мове. Другая па часе стварэння (16 сакавіка 2001) і па колькасці артыкулаў (звыш 1 000 000) пасля англійскай Вікіпедыі.
Пры напісанні артыкулаў выкарыстоўваецца стандартная нямецкая мова, для дыялектаў створаны асобныя раздзелы Вікіпедыі: алеманскі (als:), ніжненямецкі (nds:), люксембургскі (lb:), пенсільванскі нямецкі (pdc:), рыпуарскі (ksh:), баварскі (bar:).
Асаблівасць нямецкай Вікіпедыі — арыентацыя на якасць артыкулаў. Сярэдні памер артыкула перавышае 3000 байтаў або 430 слоў. Выдаляюцца кароткія артыкулы, амаль не выкарыстоўваюцца шаблоны тыпу {{stub}} ці {{cleanup}}. Добра развітая сістэма ўзнагарод для высокаякасных артыкулаў.
Шырокая прапаганда Вікіпедыі ў нямецкамоўных краінах спрыяе таму, што вялікая колькасць правак робіцца ананімамі. Адпаведна, у нямецкім раздзеле адносна многа ў параўнанні з іншымі Вікіпедыямі артыкулаў маюць абарону ад правак незарэгістраваных ці нядаўна зарэгістраваных удзельнікаў.
Вельмі развітыя боты, да распрацоўкі якіх прыцягнута мноства праграмістаў. Разам з тым у нямецкай Вікіпедыі практычна адсутнічаюць створаныя ботамі артыкулы.
Матэрыялы нямецкай Вікіпедыі выдаюцца на CD/DVD і ў друкаваным выглядзе, у тым ліку тэматычнымі серыямі.
| Германскія Вікіпедыі | |
|---|---|
| Англа-фрызскія | Англійская (English) · Спрошчаная англійская (Simple English) · Заходнефрызская (Frysk) · Шатландская (Scots) · Англасаксонская (Anglo-Saxon) · Усходнефрызская (Seeltersk) |
| Паўднёвагерманскія | Нямецкая (Deutsch) · Нідэрландская (Nederlands) · Люксембургская (Lëtzebuergesch) · Ніжненямецкая (Plattdüütsch) · Афрыкаанс (Afrikaans) · Рыпуарская (Ripoarisch) · Ідыш (ייִדיש) · Алеманская (Alemannisch) · Лімбургская (Limburgs) · Ніжнесаксонская Нідэрландаў (Nedersaksisch) · Заходнефламандская (West-Vlams) · Аўстра-баварская (Boarisch) · Пенсільванска-нямецкая (Deitsch) · Зеландская (Zeêuws) |
| Скандынаўскія | Шведская (Svenska) · Нарвежская (букмал) (Norsk (bokmål)) · Дацкая (Dansk) · Нарвежская (нюнорск) (Norsk (nynorsk)) · Ісландская (Íslenska) · Фарэрская (Føroyskt) |

