Украінская Вікіпедыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Favicon Вікіпедыі Украінская Вікіпедыя
Українська Вікіпедія
Лагатып раздзела
URL:

uk.wikipedia.org

Камерцыйны:

Дабрачынны

Тып сайта:

Сеткавая энцыклапедыя

Рэгістрацыя:

Неабавязковая

Мова:

украінская

Уладальнік:

Фонд Вікімедыя

Пачатак працы:

26 студзеня 2004

Колькасць артыкулаў:

523 012

Колькасць старонак:

1 533 165

Колькасць правак:

14 941 946

Зарэгістраваных удзельнікаў:

226 783

Актыўных удзельнікаў:

1 981

Адміністратараў:

34

Глыбіня:

36.4

Украінская Вікіпедыя (укр.: Українська Вікіпедія) — раздзел Вікіпедыі на ўкраінскай мове, заснаваны 30 студзеня 2004 года. 16-ы па велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце. Сёння ўкраінскі раздел змяшчае 523 012 артыкулаў.

Першыя зафіксаваныя спробы стварэння артыкула ва Украінскай Вікіпедыі датуюцца 26 студзеня 2004 года. Тады незарэгістраваны ўдзельнік увёў «uk:Географя» (арыгінальная арфаграфія захаваная).[1] Частка запісаў у базе дадзеных, у прыватнасці, з 27 снежня 2003 года па 26 студзеня 2004 года, страчана. Такім чынам ёсць імавернасць што «першыя спробы» былі значна раней. Першы артыкул — Атам, альбо па-украінску Атом быў створаны 30 студзеня 2004 года ўдзельнікам з Японіі. Праз тры месяцы, 4 красавіка 2004 года, была афіцыйна актывіравана ўкраінская частка Вікіпедыі. Колькасць артыкулаў на той момант складала ўжо 1000.

10 кастрычніка 2007 года было зафіксавана мільённае рэдагаванне.

17 лютага 2008 года зарэгістраваны 10 000 удзельнік.

28 сакавіка 2008 года быў напісаны 100 000 артыкул.

11 лістапада 2008 года было дзвюхмільённае рэдагаванне.

29 жніўня 2009 года было трохмільённае рэдагаванне.

7 ліпеня 2011 года Украінская Вікіпедыя пераадолела рубеж у 300 000 артыкулаў. Тады яна была на 15 месцы пасля Нарвежскай Вікіпедыі на мове букмал.

30 жніўня 2011 году ўвечары Украінская Вікіпедыя апярэдзіла Нарвежскую Вікіпедыю па колькасці артыкулаў і заняла 14 месца. У гэты дзень Нарвежская Вікіпедыя яшчэ раз зноў ненадоўга апярэдзіла Украінскую Вікіпедыю, але хутка страціла сваю пазіцыю.

20 кастрычніка 2011 года колькасць рэдагаванняў дасягнула 8 000 000.

26 кастрычніка 2011 года агульная колькасць усіх старонак ва Украінскай Вікіпедыі перавысіла 1 мільён.

19 снежня 2011 года ўпершыню ва Украінскай Вікіпедыі колькасць актыўных удзельнікаў перавысіла 2000.

28 снежня 2011 года Украінская Вікіпедыя пераадолела мяжу ў 350 тыс. артыкулаў і наблізілася да 13 Вікіпедыі — Каталонскай на адлегласць у 8 тыс. артыкулаў.

Увосень 2011 года Украінская Вікіпедыя выйшла на 7 месца па якасці неабходных абавязковых артыкулаў, абагнаўшы Італьянскую Вікіпедыю.

27 чэрвеня 2012 года колькасць правак ва Украінскай Вікіпедыі дасягнула 10 000 000.

20 верасня 2012 колькасць артыкулаў перавысіла 400 тыс.

20 мая — 500 000 артыкулаў.

Большасць рэдагаванняў Украінскай Вікіпедыі (каля 85 %) робіцца з тэрыторыі Украіны.

Паводле дадзеных статыстычнага сервера Вікіпедыі ў снежні 2010 года было прагледжана 28,4 млн старонак (11 старонак штосекундна). Гэта 0,22 % усей колькасці праглядаў усімі мовамі.

Шмат артыкулаў украінскай Вікіпедыі было перакладзена на рускую мову. Напрыклад, сотні артыкулаў пра горную прамысловасць, шматлікія артыкулы і накіды пра населеныя пункты Украіны і гэтак далей.

Сёння гэта 16-ы па велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце (3-е месца сярод славянамоўных раздзелаў: пасля рускага і польскага), змяшчае больш за 500 000 артыкулаў. Украінская Вікіпедыя належыць да тых раздзелаў Вікіпедыі, якія найбольш дынамічна развіваюцца.

Існуе меркаванне, што колькасць артыкулаў ва Украінскай Вікіпедыі вялікая, дзякуючы паляпшэнню артыкулаў са старых энцыклапедый робатамі. Напрыклад, менавіта робаты загрузілі тысячы артыкулаў аб астэроідах. Аднак разам з тым паведамляецца, што частка артыкулаў, створаных робатамі, перароблена пазней рэдактарамі Вікіпедыі.

Беларуская тэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Ва Украінскай Вікіпедыі ёсць вялікая колькасць артыкулаў, прысвечаных Беларусі: uk:Категорія:Білорусь. Аднак у вызначанай катэгорыі прадстаўлены не ўсе артыкулы пра Беларусь, бо частка артыкулаў не катэгарызавана. Таксама ва Украінскай Вікіпедыі існуюць наступныя катэгорыі: uk:Категорія:Незавершені статті з географії Білорусі, uk:Категорія:Незавершені статті з історії Білорусі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі